09.07.2012 / 19:58

У аўторак агучаць прысуд па справе кнігара Алеся Яўдахі 5

Пракурор патрабуе для яго год «хатняй хіміі» і спагнанне 79 мільёнаў штрафу.

Пракурор патрабуе для яго год «хатняй хіміі». Прысуд агучаць, а 10-й гадзіне 10 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы (вул. Сямашкі, 33).

Пра гэта паведаміў кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха, якога вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Яўдаха: «На 10-га прызначылі абвяшчэнне выраку, а 10-й гадзіне. Пракурор хоча год абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы, гэтак званая хатняя хімія».

Таксама з Алеся Яўдахі хочуць спагнаць 79 мільёнаў рублёў «нанесенай шкоды».

Нагадаем, ён дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд. Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Петр Петрович (не Прокопович!) / Адказаць
09.07.2012 / 21:01
Печальный случай. Нужно было ИП открывать. 79 миллионов - разве он на столько книг напродавал? Если так, слава читающему белорусскому народу! Виват!
0
Змагар форумны / Адказаць
09.07.2012 / 21:46
Дык ён, сапраўды, не зарэгістраваўся прадпрымальнікам? Тады ён, дакладна, падставіўся. Я повода врагам своим не дал: Не взрезал вены, не порвал аорту... В.Высоцкий
0
Ёлуп / Адказаць
09.07.2012 / 23:41
А дзе тыя змагары, што паўсюль крычаць, - нельга плаціць злачыннаму рэжыму ні цэнта? і пьюць толькі ўкраінскае піва? Куды яны ў гэтым выпадку падзеліся? ці для іх гэта ня той выпадак?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру