18.07.2012 / 16:59

Ібрагімавіч перайшоў у ПСЖ

Форвард «Мілана» і зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч афіцыйна стаў гульцом «ПСЖ», паведамляе афіцыйны сайт французскага клуба.

Ібрагімавіч падпісаў з парыжанамі кантракт на тры гады.

Паводле ўмоваў пагаднення, швед будзе атрымліваць 12 млн еўра ў год без уліку бонусаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру