На сёньняшні дзень у карыстаньні грамадзянаў ЭЗ знаходзіцца 478,4 млн. мабільных тэлефонаў.

Рынак тэлекамунікацыяў — адзін з самых дынамічных у ЭЗ. У мінулым годзе тэмпы росту прыбыткаў у сфэры мабільнай сувязі склалі 4,6%. Колькасьць тэлефонаў ужо перавышае колькасьць патэнцыйных карыстальнікаў (103% у 2006 г., у параўнаньні з 95% у 2005 г.).

Тэмпы росту рынку шырокапалосных паслугаў (broadband services), што адкрываюць доступ да хуткаснай інтэрнэт‑сувязі (512 К/біт у сэкунду) вагаліся ў мінулым годзе паміж 7,8% і 8,5%. На сёньняшні дзень 15,7% грамадзянаў ЭЗ карыстаюцца шырокапалоснымі паслугамі; найбольшая колькасьць спажыўцоў зафіксаваная ў Нідэрляндах (29,8% насельніцтва) і Даніі (29,4%).

Паводле ацэнак Эўрапейскай Камісіі, імплемэнтацыя правілаў, усталяваных ЭЗ на рынку тэлекамунікацыяў, прывяла да рэальнага зьніжэньня коштаў і паскарэньня інавацыйнага працэсу. У той жа час, сьцьвярждае Камісія, эўрапейскі рынак сувязі ўсё яшчэ мае патрэбу ў большай канкурэнцыі ў больш незалежных рэгуляторных інстытутах.

«Адкрыцьцё рынкаў тэлекамунікацыяў для канкурэнцыі ёсьць, без сумневаў, адным з ключавых посьпехаў ЭЗ, бо яно прывяло да зьніжэньня тарыфаў у паляпшэньні паслугаў», — сьцьвярждае Вів’ен Рэдзінг, Эўрапейскі Камісар па пытаньнях тэлекамунікацыяў. У той жа час, на думку Камісара, рынак мае патрэбу ў большай канкурэнцыі і ў зьмяншэньні нацыянальнай фрагмэнтацыі.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0