10.04.2007 / 08:46

Дударскі фэст-2007

Фэстываль «Дударскі фэст 2007» — адбудзецца 20‑22 красавіка ў Менску. Гэта вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасьцей з Польшчы й Летувы.

Фэстываль «Дударскі фэст 2007» — адбудзецца 20‑22 красавіка ў Менску. Гэта вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасьцей з Польшчы й Летувы. У праграме 2 канцэрты — 20 красавіка ў КЗ »Менск» і 22 красавіка ў клюбе «Стэп».

На фэстывальных сцэнах будуць гучаць беларускія, галісійскія, шатляндскія, швэдскія й латыскія дуды. У фэстывалі будзе прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў — ад традыцыйнага фальклёру й да року з дудамі. Гурт «Стары Ольса» выканае сярэднявечныя эўрапейскія танцы й старадаўнія беларускія песьні. Рок‑гурт Litvintroll выступіць «у акустыцы» з сапраўднай шатляндскай дудой. «Келіх кола» прадставіць публіцы беларускі й латгальскі фальклёр 30‑х гадоў — спалучэньне беларускіх дудаў зь нямецкім акардэёнам. Дудары Юрась Панкевіч і Дзяніс Сухі прадставяць рэканструкцыю аўтэнтычнай беларускай манеры граньня на дудзе. Магілёўскі гурт «За парогам» пакажа галісійскую дуду. Гурт «Ліцьвінскі хмель» і «Testamentum terrae» выступяць на фэстывалі з праграмай, дзе будзе прадстаўлена й беларуская, і эўрапейская дударскія традыцыі.

У фэсьце будзе ўдзельнічаць адзін з самых паважаных беларускіх майстроў дуды — Алесь Лось, які са сваёй капэляй выканае дударскую музыку розных рэгіёнаў Беларусі. Гурт Ceilidh Ceol сыграе традыцыйную ірляндскую й шатляндскую музыку, выкарыстоўваючы шатляндскую дуду. Сваю дударскую традыцыю прадставяць аўтэнтычныя музыкі з Польшчы й Летувы.

Польскае радыё для замежжа

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру