Алеся Пушкіна затрымалі разам з Алесем Цыркуновым, Валянцінам Варанішчам, Генадзям Драздовым, Уладзімірам Шульжыцкім 2 верасня. Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным шэсці ў Смаргоні. Ноч яны правялі ў ізалятары. А на наступны дзень пачаліся адміністрацыйныя суды. У выніку усе атрымалі штрафы, а разгляд справы над Пушкіным пераносіўся.

Па словах актывіста Алеся Дзергачова, які сёння прысутнічаў на судзе,

суддзя Людміла Пятрова прызнала Пушкіна арганізатарам шэсця.

Хаця пры папярэдніх разглядах такога пытання не паўставала. Таксама яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі.

Непадпарадкаванне заключалася ў тым, што пры затрыманні мастак папрасіў міліцыянтаў выказаць свае патрабаванні па-беларуску.

Пушкін стаяў каля міліцыянтаў — з абразом на галаве, на грудзях у яго вісеў партрэт Расціслава Лапіцкага — і больш нічога не казаў. Тады міліцыянты скінулі абраз, знялі патрэт, а на Пушкіна начапілі кайданкі і запіхалі ў машыну. Але і ўнутры, калі ў Алеся папрасілі пасунуць ногі, той прасіў размаўляць з ім па-беларуску. У выніку давялося міліцыянтам самім згінаць яго ногі.

Мастаку ў тэрмін зняволення будуць залічаныя суткі, якія ён правёў у ізалятары пасля затрымання.

2 верасня Алесь Пушкін з сябрамі зладзіў акцыю ўшанавання ўгодкаў народзінаў Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля пасля вайны. Яны пранеслі партрэт Лапіцкага па горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?