Пра ён заявіў, прымаючы даверныя граматы ад паслоў замежных краін.

«Чакаем, што Еўрасаюз адмовіцца ад бессэнсоўнага ціску на нашу краіну, распачне крокі для аднаўлення даверу да сябе як да сур’ёзнага партнёра і добрага суседа. І роля ў гэтым працэсе кіраўнікоў дыпмісій краін — сябраў ЕС істотная», — заявіў Лукашэнка.

«Ментарскі тон і нібыта адзіна сапраўдны заходні светапогляд колькі заўгодна могуць навязвацца краінам, якія бачаць сябе ў будучыні часткай Еўрасаюза. Але гэта не ў дачыненні да Беларусі, — падкрэсліў Лукашэнка. — На шляху эвалюцыйных пераўтварэнняў, або, калі хочаце, мадэрнізацыі палітычнай і эканамічнай сістэмы, у інтарэсах нашага народа мы не будзем дзейнічаць па чыёйсьці ўказцы звонку».

«У той жа час мы адзіныя з еўрапейцамі ў разуменні канчатковай мэты нашых рэформаў:

умацаванне пазіцый Беларусі як сучаснай, адказнай, дэмакратычнай еўрапейскага дзяржавы. У нашым характары заўсёды адказваць узаемнасцю на добрае і паважлівае стаўленне», — адзначыў Лукашэнка. Ён асабліва падкрэсліў, што Беларусь — неад’емная частка сучаснай вялікай Еўропы: «І мы падзяляем агульную адказнасць за яе будучыню, гатовыя актыўна ўзаемадзейнічаць з еўрапейскімі дзяржавамі ў інтарэсах росквіту і бяспекі ўсяго кантынента».

Звяртаючыся да дыпламатаў з краін ЕС і ў прыватнасці да пасла Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Бруса Бакнэла, кіраўнік Беларусі сказаў: «Мы гатовыя, калі вы да гэтага гатовыя, з вамі супрацоўнічаць. Думаю, час нам ужо адмовіцца ад гэтых стэрэатыпаў і стандартных абвінавачанняў з боку Еўрасаюза ў адрас Беларусі. Час ужо шукаць пункты судакранання, я думаю, гэта галоўнае «.

У той жа час у кароткай гутарцы з паслом Літвы Лінасам Лінкявічусам Лукашэнка выказаў упэўненасць, што бакі дадуць рады ўсім праблемам. «Думаю, нам нікуды не падзецца ад нашага супрацоўніцтва», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?