Паводле дадзеных Міністэрства працы ЗША, узровень беспрацоўя ў Злучаных Штатах у верасні апусціўся да мінімальнай за апошнія чатыры гады адзнакі ў 7,8% і працягвае зніжацца.

Яшчэ ў жніўні гэты паказчык складаў 8,1%, аднак насуперак чаканням шматлікіх аналітыкаў, якія прадказваюць далейшы рост колькасці беспрацоўных, у верасні колькасць працоўных месцаў у эканоміцы ЗША павялічылася на 114 тыс.

Эксперты Бі-Бі-Сі мяркуюць, што станоўчая дынаміка на рынку працы павінна даць штуршок прэзідэнцкай кампаніі Барака Абамы, які прайграў, па меркаванні шматлікіх аналітыкаў, першыя тэледэбаты з кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі Мітам Ромні.

Беспрацоўе стала адным з асноўных прадметаў абмеркавання на дэбатах: Ромні некалькі разоў крытыкаваў дзеючага прэзідэнта за рост беспрацоўя ў краіне, абяцаючы змяніць сітуацыю ў выпадку перамогі на выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?