11.10.2012 / 14:08

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў кітаец Мо Янь — а на беларускую з кітайскай нават ніхто не перакладае 12

«За рэалізм, які яднае казкі, гісторыю і сучаснасць».

Кітайскі пісьменнік Мо Янь стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2012 год. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Стакгольме абвясціў сакратар шведскай Акадэміі Петэр Энглунд.

У гэтым годзе на прэмію было вылучана 215 літаратараў, а галоўным прэтэндэнтам лічыўся надзвычай папулярны японскі пісьменнік Харукі Муракамі — букмекерскія канторы ацэньвалі яго шанцы надзвычай высока.

Мо Янь, паводле рамана якога Чжан Імоў зняў фільм «Чырвоны гаалян», быў у першай пяцёрцы — ён дзяліў трэцяе-пятае месцы з канадкай Эліс Мунро і Петэрам Надашам з Венгрыі. Сапраўднае імя пісьменніка Гуань Маё, а псеўданім перакладаецца як «Маўчы».

Мо Яня лічаць паслядоўнікам фантастычнага рэалізму Маркеса, прыхільнікам яркай, гіпертрафаванай мовы, ён не баіцца шокавых апісанняў гвалту і сэксу. За што, дарэчы, пэўны час падвяргаўся «таварыскай крытыцы» ў камуністычнай КНР. Але

Мо Янь — зусім не апазіцыянер.
Наадварот, ён намеснік старшыні афіцыйнага саюза пісьменнікаў Кітая. Гэта такі кітайскі Шолахаў.
Мо Янь — другі кітайскі пісьменнік, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, першым быў Гаа Сінцзянь у 2000 годзе.
На беларускую мову з кітайскай зусім ніхто рэгулярна не перакладае. Зрэшты, нават на расейскую мову — прытым што Расея вялікі сусед і геапалітычны супернік Кітая — творы Мо Яня цалкам не перакладаліся. Фрагменты ягонай прозы ў перакладзе былі надрукаваныя ў літаратурных альманахах.

nn.by

0
последний абзац шикарен :) / Адказаць
11.10.2012 / 14:57
Рэд. Дзякуй, паправілі.
0
11 / Адказаць
11.10.2012 / 15:01
твар вельмі выразны і прывабны. ох, я як бы пачытаць ягоныя творы??
0
. / Адказаць
11.10.2012 / 15:11
Nu, vy sapraudy apošni abzac padkarektujcie. što nam da rasiejskich pierakladau? chaj rasiejcy chaj ab hetym pišuc. Рэд. Слушная заўвага, дапоўнілі. Дзякуй.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру