Інфармацыю пра з’яўленне на мясцовым рынку амерыканскага нафтагіганта пацвердзіў прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс. Паводле яго словаў, калі Chevron зможа пачаць здабычу паліва ў краіне, то Літва мае шанцы стаць Дубаем або Катарам. Раней мясцовае Міністэрства энергетыкі ацэньвала патэнцыйныя запасы сланцавага газу ў краіне ў 100 мільярдаў кубаметраў. Для параўнання, «Газпрам» кожны год экспартуе ў Еўропу каля 150 мільярдаў кубаметраў.

Цяпер Літва цалкам залежыць ад паставак паліва з боку «Газпрама».
Паміж расійскай кампаніяй і мясцовымі чыноўнікамі рэгулярна ўзнікаюць канфлікты як праз цэны на паліва (для Літвы яно даражэйшае, чым для Латвіі ці Эстоніі), так і праз кіраванне мясцовымі газаправодамі. Літва хацела б падзяліць здабывальныя і транспартныя кампаніі, як таго патрабуе трэці энергапакет ЕС. У той жа час «Газпрам», якому належыць доля ў мясцовай Lietuvos dujos, лічыць, што кампанію дзяліць нельга. Праз Lietuvos dujos «Газпрам» ужо падаваў на Літву пазоў у Стакгольмскі арбітраж, але прайграў справу.
Раней у Літве планавалі знізіць залежнасць ад «Газпрама» за кошт будаўніцтва ЗПГ-тэрмінала — ён дазволіў бы краіне прымаць паліва не па газаправодах, а з дапамогай танкераў.
Такім чынам, патэнцыйнымі прадаўцамі газу для Літвы змаглі б стаць асноўныя экспарцёры паліва ў свеце.

Сланцавы газ пакуль здабываецца толькі на тэрыторыі ЗША, але яго запасы знаходзяцца і ў Еўропе, і ў Азіі, напрыклад, у Кітаі. Яго распрацоўка лічыцца адной з пагрозаў для «Газпрама», які, зрэшты, пакуль называе сланцавы бум у ЗША «галівудскім фільмам». Шэраг еўрапейскіх краін абмежаваў даследаванні ў галіне сланцавага газу, асцерагаючыся пагаршэння экалагічнага становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?