Лідар «Свабоды» - Алег Цягнібок.

Лідар «Свабоды» - Алег Цягнібок.

Пераварот у палітычных прыхільнасцяў ва Украіне: за нацыяналістаў прагаласаваў не толькі захад, але і цэнтр краіны. У Кіеве правая партыя «Свабода» заняла трэцяе месца па партыйных спісах з 17% галасоў. Яна абышла кіраўнічую Партыю рэгіёнаў, а саступіла толькі партыям Юліі Цімашэнка і баксёра Клічко, таксама апазицыйным і якія выступаюць за ўступленне Украіны ў Еўрасаюз.

А ў мажарытарных акругах адзін свабодавец перамагае нават у Палтаўскай вобласці, на ўсходзе краіны. У цэлым у краіне «Свабода» набірае каля 11% галасоў.

Ніколі раней нацыяналісты не мелі такой прадстаўнічай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе. «Свабода» стаіць на пазіцыях больш радыкальных, чым, напрыклад, Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ у Беларусі.

Лідарам «Свабоды» з'яўляецца доктар па прафесіі Алег Цягнібок. Родам ён з Львова. На другім месцы ў спісе ідзе акцёр Багдан Бянюк. У галаве спісу таксама ёсць прафесар гісторыі з Кіеўскага ўніверсітэта, фермер, шмат прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?