На днях адбылося пасяджэнне Мінгарвыканкама, дзе разглядаліся пытанні функцыянавання, ход рэканструкцыі і мадэрнізацыі сталічных рынкаў. «Рынкі ёсць і будуць, але яны павінны працаваць высокаэфектыўна, якасна, гэтак жа як і буйныя гандлёвыя аб’екты», — адзначыў Мікалай Ладуцька.

У цэнтры ўвагі павінны быць рух наяўных грашовых сродкаў, мігранты, эфектыўнасць працы санітарна-эпідэміялагічных службаў, падатковых і праваахоўных органаў

. Таксама старшыня Мінгарвыканкама звярнуў увагу на тое, каб жыхарам Беларусі не стваралася ніякіх перашкод для рэалізацыі сваёй прадукцыі.

На тэрыторыі Мінска функцыянуюць 27 рынкаў, у тым ліку восем належаць ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы». З іх сем рэчавых («Дынама», «Вернісаж», «Цэнтральны рынак будматэрыялаў», чатыры рынкі на Ждановічах), тры харчовыя, два заабатанічныя, 15 мяшаных рынкаў. Агульная колькасць гандлёвых месцаў на рынках сталіцы перавышае 21 тыс., у тым ліку ў ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» налічваецца больш за 6,1 тыс. гандлёвых месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?