29.10.2012 / 15:42

«Ляпіс Трубяцкой» сабраў аншлаг і ў Таліне — фотарэпартаж 7

Перад канцэртам у Вільні «Ляпіс Трубяцкой» даў 26 кастрычніка канцэрт у Таліне.

Культавы беларускі гурт рэкордна доўга не выступаў у сталіцы Эстоніі. Іх апошні выступ, як згадваюць рок-старажылы, адбыўся ў 1998 г.

За гэты час шмат вады сплыло, і з мілай рокапапсовай групы, якая ўсім дзяўчынкам падабаецца, «Ляпіс Трубяцкой» ператварыўся ў адну з самых папулярных груп усяго расейска-і беларускамоўнага свету. А іх лідар — Сяргей Міхалок — стаў кумірам «дэструктыўнай», як ён сам выказаўся падчас Талінскага канцэрту 26 кастрычніка, моладзі, якой прыйшлася да смаку лірыка пратэсту, якая гучыць на апошніх альбомах «Ляпісаў».

У клубе «Тапер» беларускіх музыкаў чакаў аншлаг, піша Postimees.

0
29 кастрыч / Адказаць
29.10.2012 / 16:17
Хай сабе сабрау аншлаг , але эстонцы нiколi б не паставiлi на аднолькавы узровень Курапаты i гэтых "ляписау". Вось так !!!!!
0
vandrouny / Адказаць
29.10.2012 / 17:09
мяркую, на Ляпісаў і на Курапаты ходзяць розныя людзі
0
афоня / Адказаць
29.10.2012 / 18:08
Тыя, што ходзяць на Ляпiсау ня ведаюць дзе знаходзяцца Курапаты.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру