Праблема паўстала пасьля чарговай веснавой інспэкцыі сталіцы на чале з мэрам Менску Паўлавым. Першыя талеркі з праспэкту Незалежнасьці (Скарыны) былі дэмантаваныя самімі ўладальнікамі яшчэ напачатку траўня.

Галоўны архітэктар гораду Аляксандар Андрончык патлумачыў «Камсамолцы», у чым загваздка:

— Справа ў эстэтыцы. Тыя дамы, фасады якіх выходзяць на вуліцы, мусяць выглядаць адпаведна, без спадарожнікавых антэн і кандыцыянэраў, якія парушаюць вонкавае аблічча забудовы гораду. Ёсьць дамы, дзе гэтае абсталяваньне прадугледжанае праектам. Але тады яно схаванае на гаўбцы ці ў нішы, каб не псаваць агульны выгляд! Антэн і кандыцыянэраў на фасадах дамоў стала вельмі шмат, і цярпеньню прыйшоў канец. Жыхары разьмяшчалі гэтыя антэны без узагдненьня, самахоць. Цяпер дадзенае даручэньне адміністрацыямі раёнаў прывесьці фасады ў парадак. Увогуле ж непрафэсійная ўсталёўка антэн без узгадненьня можа нанесьці шкоду будынку: мацаваньні на сьценцы могуць парушыць цэласнасьць уцяпляльніка, і пад яго будзе зацякаць вада. А мэтал мацаваньня можа стварыць масток холаду і справакаваць утварэньне кандэнсату ўсярэдзіне будынку. Адсюль расколіны, цьвіль. За парушэньне правілаў эксплюатацыі дому, вядома, прадугледжаны штраф. Але, думаю, да штрафаў ня дойдзе — будзем толькі дэмантаваць. Іх жа можна проста перанесьці на дваравы фасад будынкаў, на дах, у зашклёныя лёджыі і гэтак далей — у кожным канкрэтным выпадку гэтае пытаньне разглядаецца індывідуальна. Месца разьмяшчэньня пазначанага абсталяваньня ўзгадняецца з архітэктурнай службай вашага раёну з дазволу балянсатрымальніка будынку.

Паводле: «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Глядзі яшчэ:
Улады пачынаюць вайну з талеркамі
Вайна з «талеркамі» — 2
Пераключаючы каналы