“Сэкс”, “Сшытак” і “Дзеячас” Лявона Вашка

 

1 красавіка ў тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску адбылася прэм’ера спэктакля “Любоў па перапісцы” паводле п’есы мастоўскага празаіка і драматурга Лявона Вашка. Пастаноўка і сцэнаграфія Валерыя Ласоўскага. Між іншым, гэта ўжо другое ўвасабленьне п’есы. Летась “Сэкс па перапісцы” (так насамрэч называецца п’еса) паставіў Менскі абласны тэатар. Менавіта гэтым спэктаклем 8 красавіка маладэчанцы пачынаюць свае гастролі ў Менску. Таму Вашкоў “Сэкс” неўзабаве можна будзе пабачыць і ў сталіцы.

Акрамя драматургіі Вашко заняўся і выдавецкай справай. У сакавіку выйшлі адразу два ягоныя ўласныя пэрыёдыкі. Першы — альманах аднаго аўтара “Маленькі сшытак Лявона Вашка” (запісы Лявонавых сноў, якія маюць дачыненьне да літаратурнага жыцьця, а таксама палемічныя і філязофскія лісты да розных людзей). Другі пэрыёдык — “Дзеячас. Літаратурны агляд Лявона Вашка”. Першы нумар гэтага своеасаблівага бюлетэня выйшаў напярэдадні віцебскай прэм’еры.

Алесь Аркуш


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0