15.05.2000 / 13:00

«ARCHE-Скарына»

№ 19 (176), 10 — 15 траўня 2000 г.


 

«ARCHE-Скарына»

Выйшаў першы нумар аналітычна-крытычнага агляду «ARCHE-Скарына». Нічога падобнага па стылі й жанры ў 90-х гадах па-беларуску не выходзіла. На 72 старонках часопіса надрукаваныя артыкулы Валеркі Булгакава «Каляндарык для кастрата» пра беларускае выданьне з самым вялікім накладам — каляндар «Родны край», Андрэя Екадумава «Час імпэрыі мінуўся» пра кнігу З.Бжэзінскага «Вялікая шахматная дошка» і яе пераклад на расейскую мову, Андрэя Хадановіча «Вісячыя Вертаграды» пра Міхася Баярына, «паэта для чытаньня розумам», Вольфа Рубінчыка пра сучасныя праблемы беларуска-жыдоўскіх адносінаў. Кшыштаф Чыжэўскі распавядае пра сваё басьнійскае падарожжа, Людміла Рублеўская робіць агляд літаратурнага году. Адкрываецца нумар эсэ Вацлава Гаўла, а завяршаецца гісторыяй авантурнага жыцьця і таямнічага зьнікненьня Фрэда К’юні, які прапаў у Чачэніі, а быў ці то сучасным Лоўрэнсам Арабійскім, ці то агентам CIA.

 

Пытайцеся ў кнігарнях, шапіках «Белсаюздруку», у прыватных распаўсюднікаў, у кнігарнях БНФ і ТБМ, а таксама падпісвайцеся — з другога паўгодзьдзя на часопіс ARCHE абвяшчаецца падпіска.

 

ARCHE — новы сьвет слова.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру