Напаўрасшпіленыя вэлюравыя пінжакі, нагавіцы-клёшы, вусы-«падкова», чосавыя туры па чарнаморскім узьбярэжжы, гастролі з «прагрэсіўнымі амэрыканскімі сьпевакамі» — беларуская эстрада чвэрць стагодзьдзя таму.

На беларускай савецкай сцэне не было эпатажу, не было шоў. Затое дасканала была адпрацавана сцэнічная хада ды пастаўлены голас. На эстрадзе 70—80-х былі зусім не безгалосыя і бляклыя сьпевакі: Мулявін і Барткевіч, Раінчык і Вуячыч, браты Пучынскія і Еўдакімаў, Ярмоленка і Раеўская.

Узьлёт беларускай эстрады на пачатку 70-х зьвязаны зь «Песьнярамі». Шалёная папулярнасьць ВІА адсунула да другі плян вакалістаў-адзіночак. Сцэнічны вобраз савецкіх ВІА — сынтэз нацыянальнага і лівэрпульскага: напаўрасшпіленыя вэлюравыя пінжакі, нагавіцы-клёшы, пантофлі на плятформе ды які паясок з узорамі. Мода на доўгія валасы беларускіх артыстаў 70-х яшчэ не закранула. Калі даўжыня валасоў перавышала норму, яны старанна зачэсваліся назад і пакрываліся лакам.

Для раскруткі тагачасных зорак трэ было прабіць манапаліста ў галіне гуказапісу — Усесаюзную фірму грамзапісу «Мэлёдыя» — і выдаць кружэлку-гігант. Тады папулярнасьць была гарантаваная. «Заваёва Масквы» (удзел у праграме «Песьня году», у хіт-парадах ТАСС, газэты «Московский комсомолец»), здымкі ў рэспубліканскіх інфармацыйна-забаўляльных праграмах («Сустрэнемся пасьля 11», «Выклікаем на біс», «Тэледыскатэка»), 20-хвілінны музычны фільм, прысьвечаны калектыву, — вось максымум, якога маглі дасягнуць беларускія артысты. Гэта і была папулярнасьць.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0