Папулярны ў сярэдзіне 80-х музычны кірунак адраджаецца

Мода мае ўласьцівасьць вяртацца. Немудрагелістыя, але запамінальныя мэлёдыі, пабудаваныя на сынтэзатарным гучаньні, 15—20 год таму скарылі ўвесь сьвет. Менавіта на той час прыпала папулярнасьць такіх груп, як «А-На», «Duran Duran» і «Camouflage». Апошнія ўпершыню за сваю амаль 25-гадовую гісторыю зайграюць у Менску. Лідэр гэтай групы Хейке Майль у інтэрвію засьведчыў гатоўнасьць прасьпяваць па-беларуску, калі толькі хто-небудзь возьмецца перакласьці ягоную лірыку.

Пачуць піянераў нэарамантызму можна будзе 12 лістапада ў клюбе «Экстрым» (вул.Сурганава, 47/1). У імпрэзе таксама возьмуць удзел беларускія каманды «Лёгіка мэтро», «Атлянтыка» і «Тэорыя». Пачатак у 21.00. Кожнаму, хто набудзе ліцэнзійны дыск «Camouflage», абяцаецца сустрэча з групай напярэдадні канцэрту.

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0