Новы прэзыдэнт Украіны назваў адносіны зь Беларусьсю складанымі. Адной з галоўных праблем дачыненьняў застаецца дагавор аб дзяржаўнай мяжы, за ратыфікацыю якога ў Менску патрабуюць заплаціць 180 млн запазычанасьці. Дагавор быў падпісаны двума прэзыдэнтамі яшчэ ў 1995 годзе і ратыфікаваны Вярхоўнай Радай.

Спачатку ў Менску спасылаліся на марудлівасьць з ратыфікацыяй парлямэнтам, але потым прызналіся, што ўвязваюць гэтае пытаньне з запазычанасьцю, памер якой у Кіеве аспрэчваюць. Пасьля некаторых беларуска-ўкраінскіх сустрэч на розных узроўнях пачала зьяўляцца неафіцыйная інфармацыя, што беларускі бок нібыта гатовы «рэструктурызаваць» гэты доўг. Але ўжо ўзамен на набыцьцё ва ўласнасьць участку зямлі ў Крыме для будаўніцтва нейкага спэцаб’екту. Як мяркуюць, урадавай рэзыдэнцыі. Уяўляецца малаімаверным, што тэма такога разьмену будзе разьвіта за прэзыдэнтам Юшчанкам.

Здаецца, у Кіеве так і не заўважылі незвычайнага рэвэрансу беларускага прэм’ер-міністра Сідорскага, які самы першы павіншаваў Юлію Цімашэнку з назначэньнем выканаўцай абавязкаў кіраўніка ўраду. Напрыклад, вярхоўны прадстаўнік ЭС па сумеснай замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Хаўер Саляна і расейскі прэм’ер Фрадкоў павіншавалі прэм’ер-міністра Ўкраіны Ю.Цімашэнку з заступленьнем на гэтую пасаду толькі пасьля таго, як Вярхоўная Рада яе зацьвердзіла. Так належыць.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0