Учора ў суполцы беларускіх аўтааматараў «6 REGION» УКантакце з'явілася відэа, знятае на відэафіксатар у Шклове.

Відаць, як машына едзе па дарозе, і раптам з-за сустрэчнага грузавіка з'яўляецца малы хлопчык, які перабягае дарогу, рухаючыся проста пад колы машыны.

Да таго ж, хлопчык яшчэ і спатыкаецца, не паспяваючы перабегчы.

Але рэакцыя ў кіроўцы бездакорная — ён паспеў затармазіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?