Мікалай Бандарэнка. Фота ІА «Версія-Саратов».

Мікалай Бандарэнка. Фота ІА «Версія-Саратов».

Дэпутат абласной думы з расійскага Саратава Мікалай Бандарэнка атрымаў вядомасць, дзякуючы свайму блогу ў YouTube, у якога больш за 1,23 млн падпісчыкаў. Цяпер дэпутата-камуніста затрымалі з-за таго, што ён прысутнічаў на мітынгу ў падтрымку Аляксея Навальнага.

Усяго па Расіі за ўдзел у мітынгах 23 і 31 студзеня затрымалі каля 10 тысяч чалавек, гэта была паказальная акцыя расправы. Людзей затрымлівалі за сам факт выхаду на пратэст. Тым не менш, пратэсты, што адбыліся, па сваёй геаграфіі былі найшырэйшыя ў Расіі з 1990-х.

Псеўдаапазіцыйныя партыі Камуністычная, Ліберальна-дэмакратычная і «Справядлівая Расія» ўпісаныя ў расійскую палітычную сістэму у якасці бяспечных спарынг-партнёраў партыі ўлады і асабіста Уладзіміра Пуціна, не кідаючы выкліку ёй у рэальнасці. Узамен яны атрымліваюць магчымасць атрымліваць меншасць мандатаў на выбарах рознага ўзроўню і за кошт гэтага існуюць. Нязменныя з 1990-х лідары псеўдаапазіцыі Уладзімір Жырыноўскі і Генадзь Зюганаў камфортна адчуваюць сябе ў гэтай ролі.

Дэпутат Бандарэнка стаў вядомы сваёй рэзкай крытыкай мясцовых уладаў, у тым ліку саратаўскай чыноўніцы, якая параіла людзям есці «макарошкі», калі не хапае грошай на іншае.

Антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны, у адрозненне ад маскоўскіх лібералаў старога пакалення, лічыць, што партыі псеўдаапазіцыі трэба выкарыстоўваць у барацьбе супраць Уладзіміра Пуціна, аб'яднаўшы пратэсны электарат. 

У 2020 годзе Навальнага спрабавалі атруціць хімічным рэчывам «Навічок». Міжнароднае журналісцкае расследаванне паказала, што за атручваннем стаялі супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў. Навальны толькі цудам, дзякуючы аператыўным дзеянням сібірскіх медыкаў, якія інтуітыўна ўвялі яму антыдот атрапін, застаўся жывы. Ледзьве аправіўшыся ад атручвання, Аляксей Навальны вярнуўся ў Расію і апублікаваў новае шакуючае расследаванне пра багацце Уладзіміра Пуціна і яго сяброў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?