Сейм Літвы на сваім пасяджэнні 22 мая абвясціў наступны год Годам паўстання-1863 супраць Расійскай імперыі. «За» сёння прагаласавалі 46 дэпутатаў, двое ўстрымаліся.

Сейм Літвы прыняў рашэнне «ўлічваючы гістарычнае і культурнае значэнне Паўстання на літоўскай, беларускай і польскай землях», — паведамляе BNS.

У студзені 2013 г. споўніцца 150 гадоў з часу паўстання.

На думку спікера Сейма Ірэны Дзягутэне і міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса, Паўстанне 1863 г. — важная частка еўрапейскай гісторыі Літвы, а

гэтым рашэннем парламент хоча падкрэсліць гістарычныя і культурныя сувязі з суседзямі — Польшчай і Беларуссю.
«Значэнне гэтай падзеі падчас савецкай акупацыі было падарванае і скажонае, таму маючы адбыцца юбілей дае магчымасць аб’ектыўна зірнуць на гісторыю паўстання, пераасэнсаваўшы яго ў палітычным кантэксце».

Да 1 верасня 2012 года павінна быць распрацавана праграма юбілейных мерапрыемстваў.