ІІІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера»
«Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы» 
(30-31 траўня 2014 г., Мінск, Беларусь)

Шаноўнае спадарства!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падрыхтавана фінальная праграма канферэнцыі «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы», якая адбудзецца ў Мінску 30-31 траўня 2014 года.

У межах канферэнцыі адбудуцца дзве публічныя дыскусіі: «Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый» (30 траўня) і «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы» (31 траўня).

Падрабязны анонс публічных дыскусій будзе змешчаны пазней.

Запрашаем вас наведаць секцыйныя паседжанні канферэнцыі, якія будуць адбывацца ў будынку Літоўскай амбасады ў Беларусі (г. Мінск, вул. Захарава, 68). Для рэгістрацыі ў якасці госця канферэнцыі вам трэба да 27 траўня выслаць на[email protected] наступную інфармацыю: імя, імя лацініцай (так, як у пашпарце), нумар пашпарту. Пры наведванні канферэнцыі вам трэба будзе прыхапіць з сабою пашпарт, гэта патрабаванне аховы Літоўскай амбасады ў Мінску.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук: «Праграма чарговай міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера» прыемна ўражвае. Напрыканцы траўня ў Менску адбудзецца адзін з найбольш прадстаўнічых навуковых форумаў, прысвечаных праблематыцы войнаў у палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі на працягу двух дзён будуць прадстаўляць пэўныя вынікі даследаванняў як уласна гістарычных і гістарыяграфічных аспектаў вайсковай гісторыі, так і праблематыкі войнаў як «месцаў памяці». Важнасць падобнай канферэнцыі, у першую чаргу, абумоўленая той вялікай роллю, якую войны мінулага да гэтага часу адыгрываюць у «гістарычнай палітыцы» дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама ў свядомасці іх грамадзянаў. Дадатковую актуальнасць дыскусіям навукоўцаў надаюць трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны, якія паказалі, што вайна ў гэтай частцы Еўропы з прадмета гістарычных даследаванняў становіцца рэальнасцю сучаснай міжнароднай палітыкі».

Арганізатары і партнёры:

Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь-Літва)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Беларусь)

Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)

Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)

Першы дзень канферэнцыі. 30 траўня.

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68)

10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.

10.15-12.00

Панэль I. Войны, дзяржавы, нацыі

Аляксандр Філюшкін (Расія). «Месцы памяці» войн Расіі і ВКЛ у ХVI ст.

Рымантас Мікніс (Літва). Першая cусветная вайна і адбудова дзяржаўнасці гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) у канцэпцыі Міхала Ромэра

Анджэй Шпаціньскі (Польшча). Культурны канон як інструмент гістарычнай палітыкі

Алесь Смалянчук (Беларусь). 1939 г. у вуснай гісторыі беларусаў (паводле матэрыялаў экспедыцый БАВГ)

Андрэй Казакевіч (Беларусь).Палітыка Аршанскай бітвы: гісторыя святкавання ў 1992-2013 гадах

12.00-12.15 Кава-паўза

12.15-14.00

Панэль ІІ. Аршанская бітва і вайсковая гісторыя ВКЛ: пытанні гістарыяграфіі

Аляксандр Казакоў (Беларусь). Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы

Аляксей Лобін (Расія). Аршанская бітва і стэрэатыпы навейшай гістарыяграфіі

Гедзімінас Лесмайціс (Літва). Праблемы перыядызацыі ваеннай гісторыі ВКЛ XVIст.

Алег Дзярновіч (Беларусь). Магія лічбаў: метадалагічныя праблемы ацэнкі колькасці войскаў у XVI ст. (на прыкладзе бітвы пад Улай 1564 г.)

Аляксей Мартынюк (Беларусь). Бернхард Прытвіц: «нямецкі казак» на сцяпной мяжы Кароны і Княства ў XVI стагоддзі

Віктар Якубаў (Беларусь). Станаўленне наёмнага войска ў ВКЛ

Алег Еўстрацьеў (Беларусь). Ваенна-марскі флот Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай у барацьбе за Балтыку (др. пал. XV – XVI стст.)

Філіп Падбярозкін (Беларусь). Альберт Кранц і Іван Жахлівы: гісторыя аднаго паслання 

14.30-15.30 – Абед

15.30-18.00  

Панэль ІІІ. Вайсковая гісторыя ВКЛ і Аршанская бітва ў культурнай традыцыі

Дангірас Мачуліс (Літва). Калектыўная памяць як зброя – гісторыя ВКЛ у савецкай прапагандзе падчас вайны паміж СССР і Германіяй

Алена Русіна (Украіна). Будаванне гістарычнай памяці ва Украіне: выпадак бітвы на Сініх Водах Андрэй Янушкевіч (Беларусь). Чым была для Вялікага Княства Літоўскага Інфлянцкая вайна і чым яна ёсць у гісторыі Беларусі?

Жанна Некрашэвіч-Кароткая (Беларусь). Ваенна-палітычная гісторыя Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў помніках лацінамоўнага эпасу XVI ст.

Антон Сайфуллаеў (Польшча). Слава Воршы ўжо ня горша! Міфы «вайсковай славы» ВКЛ у канцэпцыі беларускага гісторыяпісання першай паловы ХХ стагоддзя

Зарына Канапацкая (Беларусь). Удзел татараў у палітычных і ваенных падзеях другой паловы XVIII – пачатку ХIХ стст.

Дзмітры Шыла (Беларусь). Абарона адзінаверцаў у іншай краіне як casus foederis i casus belli ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе XVI – XVII стст.

Аляксандр Пруднікаў (Беларусь). Войны сярэдзіны XVII ст. – XVIII ст. і каталіцкія гарады і мястэчкі на Беларусі

Юлія Сіткевіч (Беларусь). Войны першай паловы XVI ст. у гісторыі адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі

Філіп Некрашэвіч (Беларусь). Захаванне памяці аб вайсковых традыцыях Вялікага Княства Літоўскага ў арміі Расійскай імперіі

Мальвіна Калядзейчак (Польшча). Уплыў Канстытуцыі 3 траўня на стварэнне дзейнай Канстытуцыі ад 1997 года у сферы пытанняў бяспекі

19.00 – 21.00 Публічная дыскусія «Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый» (Алег Дзярновіч, Аляксей Лобін, Аляксандр Казакоў, Алена Русіна; месца ўдакладняецца)

Другі дзень канферэнцыі. 31 траўня.

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі. (вул. Захарава, 68)

10.00-10.10 – Прэзентацыя кнігі «Балахоўцы: сведчанні, дакументы, даследаванні».

10.10-11.30

Панэль IV. Першая сусветная вайна і паўставанне нацыянальных дзяржаваў

Яанна Героўска-Калаўр (Польшча). Расійскія манархісты і пытанне беларускай дзяржаўнасці (1920-1921)

Андрэй Чарнякевіч (Беларусь). Польска-савецкая вайна як фактар фармавання беларускай дзяржаўнасці (1918-1921)

Уладзімір Ляхоўскі (Беларусь). Чыннасць польскага корпуса Доўбар-Мусьніцкага ў святле новых гістарычных крыніц

Ігар Мельнікаў (Беларусь). Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага польскага корпусу пад камандаваннем Ю. Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Беларусі

Радзівон Попель (Беларусь). «Точка опори» ці «литовська окупація»: дзеячы ўкраінскага нацыянальнага руху ХІХ – пачатка ХХ ст. пра далучэнне ўкраінскіх земляў да Вялікага Княства Літоўскага

Конрад Топа (Польшча).Беларуская Народная Рэспубліка – вырачаная на паразу?

11.30-12.30.

Панэль V. 1944 год і Другая сусветная вайна

Ян Шумскі (Польшча). Лета 1944 года ў Заходняй Беларусі вачыма вышэйшай савецкай партыйна-вайсковай эліты

Святлана Чэрвонная (Польшча). Другі Усебеларускі кангрэс (чэрвень 1944 г.): кантрасты гістарыяграфічных інтэрпрэтацый

Алесь Гелагаеў (Беларусь). Сяляне, паліцэйскія, партызаны – стратэгіі выжывання і змагання ў 1941-1944 гадах на тэрыторыі Беларусі

Гжэгож Клейн (Польшча). Бітва пад Леніна ў польскай гістарыяграфіі

12.30-12.45 – Кава-паўза

12.45-14.00

Панэль VI. Войны ў гістарычнай памяці: святкаванні і мемарыялы

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Святкаванне Дня Перамогі ў сучаснай Беларусі: магія і ідэалогія свята

Катажына Концка (Польшча). Дзяржаўныя святы як носьбіты памяці – пра культуру святкавання ў Польшчы пасля 1989 года

Марэк Войнар (Польшча). Эстонцы на службе ІІІ Райху як праблема эстонскай гістарычнай памяці

Павел Вайніцкі (Беларусь). Ваенныя манументы і мемарыялы:«нашы« і «не нашы«

Дагмара Москва, Пётр Шчэпанік (Польшча). 70 год пасля«Гадзіны W». Варшаўскае паўстанне ў польскай памяці

Пётр Клос, Роберт Кабрыньскі (Польшча). На вайне – даўней і сёння. Польская армія ў ХХ і ХХІ стст.

14.00-15.00 Абед

15.00-17.00

Публічная дыскусія. «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы» (Алесь Смалянчук, Уладзімір Ляхоўскі, Рымантас Мікніс, Яанна Героўска-Калаўр, Алесь Пашкевіч; месца ўдакладняецца)

Спіс удзельнікаў:

Вайніцкі Павел – кандыдат мастацтвазнаўства, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Войнар Марэк – дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча

Гелагаеў Алесь

Героўска-Калаўр Яанна – доктар, Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук

Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Еўстрацьеў Алег – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Кабрыньскі Роберт – Цэнтр даследаванняў вайсковай моцы, Польшча

Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь-Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Казакоў Аляксандр – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Калядзейчак Мальвіна – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча

Канапацкая Зарына – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Клейн Гжэгож – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча

Клос Пётр – Акадэмія нацыянальнай бяспекі, Польшча

Концка Катажына – доктар, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча

Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь-Літва)

Лесмайціс Гедзімінас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Лобін Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія

Ляхоўскі Уладзімір – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Мартынюк Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Мачуліс Дангірас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Мельнікаў Ігар – кандыдат гістарычных навук, веб-сайт «Историческая правда», Беларусь

Мікніс Рымантас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Москва Дагмара – дактарант, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча

Некрашэвіч-Кароткая Жанна – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Некрашэвіч Філіп – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Падбярозкін Філіп – дактарант, Лейпцыгскі ўніверсітэт, Германія

Пашкевіч Алесь – кандыдат гістарычных навук, часопіс «Arche»

Попель Радзівон – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Пруднікаў Аляксандр – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Русіна Алена – кандыдат гістарычных навук, Інстытут украінскай гісторыі

Сайфуллаеў Антон – дактарант, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук

Сіткевіч Юлія – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Смалянчук Алесь – доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук

Топа Конрад – дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча

Філюшкін Аляксандр – доктар гістарычных навук, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія

Чарнякевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча

Чэрвонная Святлана – доктар мастацтвазнаўства, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча

Шпаціньскі Анджэй – доктар габілітаваны, Інстытут палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук

Шумскі Ян – доктар, Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук

Шчэпанік Пётр – дактарант, Жэшуўскі ўніверсітэт, Польшча

Шыла Дзмітры – аспірант, Мінская духоўная акадэмія, Беларусь

Якубаў Віктар – кандыдат гістарычных навук, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Беларусь

Янушкевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук

Спампаваць асобным файлам (conference 2014 program_BLR)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0