3 снежня ў 19.00 адбудзецца адкрыццё кнігарні «Галіяфы». Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з’явіцца ў турыстычным цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

У імпрэзе возьмуць удзел Барыс Пятровіч — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Андрэй Хадановіч – кіраўнік ПЭН-цэнтра; Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, перакладчык; Адам Глобус — пісьменнік, мастак; Сяржук Сыс – паэт; а таксама гурт «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»; музыкі Уладзіслаў Бубен і Яўген Рагозін.

У дзень адкрыцця крама робіць зніжку 20% на ўсе кнігі выдавецтва «Галіяфы».

Адрас: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вуліца Старавіленская, 6;

 

Кантактная інфармацыя:

 

+375 29 678 68 08 (Зміцер Вішнёў);

+375 29 680 29 01 (Ягор Фёдараў);

+37529 268 31 08 (Таццяна Ткачова).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0