Прэзентацыя трох кніг перакладаў у TUT.BY Gallery (пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр «Omega Tower», 9 паверх).
Тры кнігі, шэсць перакладчыкаў, адно свята!
У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя трох паэтычных кніг геніяльных французскіх лірыкаў розных стагоддзяў — П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра, — якія выйшлі ў новых беларускіх перакладах у серыі «Паэты планеты».
Удзел бяруць паэты-перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч.
Французская паэзія гучацьме ў арыгінале і па-беларуску. Ахвочыя змогуць падпісаць у перакладчыкаў зборнікі Рансара, Бадлера і Апалінэра, а таксама іншыя кнігі з серыі «Паэты планеты».
Пачатак а 19.00.
Адрас: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр «Omega Tower», 9 паверх.
Уваход вольны!