Она жалуется, что промокла до нитки в своем вроде бы непромокаемом дождевике. Девушка подчеркнула, что не просит The North Face о возврате средств, а хочет чтобы ей доставили новую куртку. Прямо на гору, где она сейчас путешествует.
Через четыре дня на официальной странице The North Face появилось видео, где представитель бренда на вертолете доставляет новую куртку недовольной покупательнице. Как и договаривались — на гору. В конце девушка благодарит за новую куртку.
Мнения под вторым видео разделились: одни бренд хвалят, другие же пишут, что ролик явно постановочный. В любом случае, скорость, с которой на видео недовольного покупателя отреагировали маркетологи The North Face, впечатляет.
аднойчы мы на 100+% адчулі, што значыць гэты выраз. гэта быў люты 2020. каталіся ў Букаўлі. у адзін дзень быў моцны дождж. але мы ж не з тых, хто прыехаў на гарналыжны курорт, каб у кафэ сядзець. набылі скі-пасы, як звычайна, на цэлы дзень. дождж і зранку быў моцны, а потым пераўтварыўся ў лівень. ні разу такога не бачылі. але мы катаемся і нават нібы атрымліваем задавальненне - дадатковыя ашчушчэнія) пасля аднаго са спускаў, калі пад'ехалі да пад'ёмніка, з будкі нават выйшаў работнік (людзей на трасах амаль не было. няма, што называецца, дурных. акром нас)) і спытаў у мяне пасміхаючыся: "як пагодка?" (как ашчушчэнія?) кажу: о! 👍 ён пэўна падумаў 'ну-ну'... і праўда - нядоўга мы далей пратрымаліся. падняліся на гару і адчуваем, што ўжо ўсё. завалілі ў калыбу трохі пагрэцца і пад’есці варэнікаў з картопляй. потым спусціліся і пайшлі ў гатэль. дык вось усе рэчы, абсалютна ўсе былі мокрыя. з куртак, штаноў пэўна можна было адціснуць вядро вады. боты мокрыя ўнутры. ну ўсё-усё. да майткоў. да ніткі. да чаго я гэта расказваю? а вось да чаго. адна рэч у мяне аказалася сухой унутры. гэта рукавічкі. проста яны дарагія, якасныя. еўрапейскай вытворчасці. цяпер я іх яшчэ больш люблю)