Валерый Шчукін.
Міхаіл Пастухоў.
Анатоль Лябедзька.
Аляксандр Дабравольскі.
Уладзімір Ганчарык.
Станіслаў Багданкевіч.
У Дзень Канстытуцыі ў Мінску прайшоў сход 11 дэпутатаў апошняга Вярхоўнага Савета.Вядучымі сходу абраныя Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін. На пачатку хвілінай маўчаньня згадалі тых, каго ўжо «няма разам з намі».
А. Лябедзька зазначыў: «Сітуацыя з уласнасцю ў Беларусі прымусіла нас сабрацца разам.
Ёсць рэальная пагроза, што мы можам страціць краіну. Нас непакоіць, што можа паўтарыцца тая «прыхватызацыя», якая была ў Расіі.
Станіслаў Багданкевіч ў сваім выступе сказаў: «Прыватызацыю мусіць праводзіць легітымная ўлада. Бо пад выглядам прыватызацыі мы распрадаём агульнанацыянальную вартасьць. У нас такой улады няма. Гаварыць пра законнасьць прыватызацыі немагчыма. Другое —
вышэйшы орган дзяржаўнай улады мусіць вызначыць пералік дзяржаўных актываў, якія ў бліжэйшыя 15–20 гадоў у прынцыпе ня мусяць прадавацца. Іх у нас няшмат. У першую чаргу гэта калійныя солі. Гэта прадаваць ні за якія грошы нельга.Пасля трэба вызначыць, у якіх дзяржактывах кантрольны пакет мусіць застацца ва ўласнасці дзяржавы.
Мы мусім замацаваць заканадаўча, што гэта капітал і што ён мусіць быць захаваны. Яго трэба толькі нарошчваць. На спажыванне ў бюджэт яго немагчыма залічаць. Ён мусіць быць захаваны для нацыі, для грамадства. Таму ўлада мусіць адкрыць сайт у інтэрнэце для народа: атрымалі 5 мільярдаў ад Белтрансгазу — і куды выкарыстоўваеце гэтыя сродкі? Вось гэта галоўнае. І па крэдытах тое самае трэба зрабіць.
Мы жывем не па сродках. Мы закладаем бомбу, чарговую дэвальвацыю, чарговае знікненне нашых зберажэнняў.Мы мусім прыйсці да ўлады праз выбары. Як гэта зрабіць, я не ведаю. Я эканаміст, а вы палітыкі. Вы кепска працуеце», — папікае былых дэпутатаў Станіслаў Багданкевіч.
Па выніках пасяджэння быў прыняты дакумент: «Наменклатурная прыватызацыя — пагроза страце эканамічнага суверэнітэту Беларусі».Асноўная ідэя дакументу — што ўсе тыя здзелкі, якія робіць нелегітымная ўлада, прадаючы беларускую агульнародную ўласнаьць у сваіх інтарэсах, пры змене ўлады не будуць лічыцца легітымнымі. Дэпутаты заклікалі ўсіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да іх заявы.