Насельніцтва Таліна складае 426 тыс. чалавек, сярэдні заробак у горадзе — 828 еўра «чыстымі».

Насельніцтва Таліна складае 426 тыс. чалавек, сярэдні заробак у горадзе — 828 еўра «чыстымі».

Эстонскія прафсаюзы сустрэлі Першамай шэсцем і канцэртам у цэнтры Таліна. Па словах старшыні Цэнтральнага саюза прафсаюзаў Пеэпа Петэрсана, галоўная мэта для прафсаюзаў Эстоніі сёння — рост заработнай платы на фоне падаражэння электрычнасці і інфляцыі.

«Самае важнае — гэта зарплата! Палова работнікаў вымушана працаваць за 600 еўра ў месяц. А пры гэтым электрычнасць і ўсё астатняе даражэе. А значыць, заробкі павінны расці» — цытуе словы Петэрсана Postimees.

Для параўнання: сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» ў сакавіку, згодна з Белстатам, складаў 415 еўра (4 692,8 тыс. рублёў), мінімальны заробак у Беларусі складае 1 млн 395 тыс. (123 еўра). Мінімальны заробак у Эстоніі з 1 студзеня 2013 г. вырас з 290 да 320 еўра.

У Эстоніі сярэдні заробак бруднымі, паводле дэпартамента статыстыкі, складае 916 еўра (723 еўра чыстымі),

у Таліне ў 4-м квартале 2012 г. сярэдні заробак чыстымі складаў 828 еўра.

Заробак у сферы электраэнэргіі ў Эстоніі складае 1308 еўра, у сферы харчавання і гасцінічных паслуг — 572 еўра.

Інфляцыя ў Эстоніі за 2012 год склала 3,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?