Вілейка, касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Вілейка, касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Вілейка, царква Прападобнай Марыі Егіпецкай.

Вілейка, царква Прападобнай Марыі Егіпецкай.

Вілейка, помнік Азі Асланаву.

Вілейка, помнік Азі Асланаву.

Куранец, магілы паўстанцаў і польскіх жаўнераў.

Куранец, магілы паўстанцаў і польскіх жаўнераў.

Помнік паўстанцам у Куранцы быў такім. Сёння ад яго захавалася ніжнія частка.

Помнік паўстанцам у Куранцы быў такім. Сёння ад яго захавалася ніжнія частка.

Карэкаўцы. Некалі тут павінен вырасці дубовы гай.

Карэкаўцы. Некалі тут павінен вырасці дубовы гай.

Касцяневічы, касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцяневічы, касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Касцяневічы.

Касцяневічы.

Кастыкі, царква ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх.

Кастыкі, царква ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх.

Камена, Варацішын крыж.

Камена, Варацішын крыж.

Бягомль.

Бягомль.

Бягомль, Музей народнай славы.

Бягомль, Музей народнай славы.

Бягомль, колішняя вінакурня.

Бягомль, колішняя вінакурня.

Бягомль, царква Усіх Святых.

Бягомль, царква Усіх Святых.

Бягомль, царква Усіх Святых.

Бягомль, царква Усіх Святых.

Шунеўка.

Шунеўка.

Шунеўка.

Шунеўка.

Докшыцы, Пакроўская царква.

Докшыцы, Пакроўская царква.

Докшыцы, касцёл Найсвяцейшай Тройцы.

Докшыцы, касцёл Найсвяцейшай Тройцы.

Докшыцы.

Докшыцы.

Докшыцы, колішняя мячэць. Фота radzima.org.

Докшыцы, колішняя мячэць. Фота radzima.org.

Докшыцы, татарскія могілкі. Фота globus.tut.by.

Докшыцы, татарскія могілкі. Фота globus.tut.by.

Докшыцы, татарскія могілкі. Фота radzima.org.

Докшыцы, татарскія могілкі. Фота radzima.org.

Даўгінава, касцёл Святога Станіслава.

Даўгінава, касцёл Святога Станіслава.

Даўгінава, царква Святой Тройцы.

Даўгінава, царква Святой Тройцы.

Даўгінава, сінагога альбо ешыбот.

Даўгінава, сінагога альбо ешыбот.

Даўгінава, тут праводзілі рытуальнае амыванне яўрэяў перад пахаваннем.

Даўгінава, тут праводзілі рытуальнае амыванне яўрэяў перад пахаваннем.

Вілейка так і не змагла вырасці да буйнога горада. Нягледзячы нават на тое, што некалькі гадоў гэта быў цэнтр аднайменнай вобласці. Нават яшчэ ў канцы 1960 — пачатку 1970-х гадах была ідэя горад зрабіць курортным: адпаведна павялічыць па тэрыторыі і насельніцтву. Акурат вадасховішча адкрылі.

Пётр Машэраў падтрымаў ідэю, каб сюды з Мінска ездзілі электрычкі. Але не задалося.

Адна са знаёмых настаўніц (даўно на пенсіі) расказвала, што Вілейку выбрала для размеркавання менавіта праз абяцанні выкладчыкаў, што горад пачне расці. Але размовы засталіся размовамі. Машэраў, між іншым, у часы вайны быў першым сакратаром Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. На будынку раённага Савета дэпутатаў (тут ён працаваў) адкрыта памятная дошка савецкаму кіраўніку.

Годам першага ўзгадвання горада ў пісьмовых крыніцах лічыўся 1599. І 400-годдзе горада адзначылі з помпай. А пасля знайшліся дакументы, па якіх горад пастарэў на 139 гадоў.

У горадзе мала захавалася помнікаў архітэктуры. Самыя велічныя — касцёл Узвышэння Святога Крыжа (сёлета адзначае стагоддзе) і царква Прападобнай Марыі Егіпецкай. Царква паўстала пасля задушэння паўстання Каліноўскага. Расказваюць, у храме і да сёння захаваўся памятны знак у гонар «рускай шаблі».

Абедзве святыні стаяць па розныя бакі вуліцы 17 верасня. Калі спусціцца ўніз па вуліцы, то справа ўбачыце помнік у гонар 150-годдзя экспедыцыі графа Канстанціна Тышкевіча па Віліі. Тады, у 2007, беларусы сумесна з літоўцамі праплылі ад вытокаў Віліі да яе ўпадзення ў Нёман (у Літве). З таго часу такія вандроўкі (па ўсім маршруце альбо частцы) сталі рэгулярнымі.

Старая забудова захавалася на вуліцы Савецкай. Тамака, дарэчы, знаходзіцца і помнік савецкаму генералу Азі Асланаву. Танкавая брыгада пад камандаваннем Асланава вызваляла ў 1944 Вілейку ад немцаў. У нашы дні азербайджанская дыяспара праспансіравала ўстаноўку помніка. Фундатары хацелі паставіць яго ледзь не ў цэнтры горада, але хапіла разважлівасці ў гарадскіх босаў, каб адмовіцца ад гэтага. І так выглядае дзіўна, што вялікі помнік азербайджанцу горад мае, а камусьці з нацыянальных дзеячаў (хай бы і меншы) — не.

Што да старых будынкаў, то захавалася турма (вул. Першамайская). Сёння тут размяшчаецца анкалагічны дыспансер.

Турма паўстала ў 1856. І ніколі не пуставала. Пры царскай уладзе тут сядзеў Сымон Рак-Міхайлоўскі, пры паляках — Валянцін Таўлай, з прыходам саветаў у 1939 — Антон Луцкевіч, пры немцах — Барыс Кіт...

Да магілы паўстанцаў

На выездзе з Вілейкі ў бок Куранца (злева пры дарозе) можна спыніцца каля помніка зніклым вёскам. Тут пералічаны вёскі раёна, якіх не стала па розных прычынах: спалілі нацысты, затапілі пры адкрыцці вадасховішча... Побач знаходзіцца помнік загінуламу экіпажу самалёта СУ-2 — памятка ваеннай гісторыі.

У Куранцы захавалася магіла 18 паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Хто дакладна, звестак няма.

Побач з імі пахаваны польскія жаўнеры часоў польска-савецкай вайны. Пахаванні знаходзяцца там, дзе раней стаяў касцёл, які разбамбілі ў канцы вайны. Калі ўжо ў мірны час вяскоўцы ратавалі ад бязбожных камуністаў касцельныя рэчы, аднаму месцічу трапіў у рукі ксяндзоўскі альбом. Так ён і захоўваў ці не сотню старых здымкаў. Расказваюць, што ў 1957 камітэтчыкі пачалі шукаць тыя артэфакты. І ў вяскоўца альбом забралі. Ён паспеў толькі пару здымкаў прыхаваць. Сярод іх — і адзіна вядомае фота помніка паўстанцам Каліноўскага ў Куранцы. Да сёння ад помніка захавалася толькі ніжняя частка.

Што тычыцца святыняў, у вёсцы дзейнічае праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці (1870).

Унікальны храм пад сучаснай вагонкай

Далей кіруемся на Касцяневічы. Справа будзе вёска Карэкаўцы. У ёй у 1815 нарадзіўся польскамоўны пісьменнік Эдвард Жалігоўскі (Антон Сава), між іншым, ягоны ўнук — польскі генерал Люцыян Жалігоўскі. За ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве ў Тарту Эдвард адпавіўся за краты. А за антыпрыгонніцкую паэму «Іардан» быў высланы ў Петразаводск. Сябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. У гонар таго сяброўства каля вёскі стаіць памятны знак і закладзены дубовы гай.

Касцяневіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі сёлета адзначае 250-годдзе.

Паўстаў ён, як часта было, на месцы драўлянага храма. У касцёле хрысцілі Эварда Жалігоўскага і яго сучасніка Ігнацыя Ходзьку. Апошні, дарэчы, нарадзіўся ў маёнтку Заблошчына, які размяшчаўся акурат за касцёлам, дзе сёння знаходзіцца амбулаторыя. Там у наш час паўстаў памятны знак пісьменніку. А што да матэрыяльных памятак часоў Ігнацыя — ліпы, якія некалі сабой утваралі альтанку.

На касцяневіцкіх могілках пахаваная родная сястра паэта Максіма Танка Вера. Яна загінула ў вайну ад рук партызан. Калі вырашыце наведаць магілу, шукайце яе ў правым куце.

У васьмі кіламетрах на ўсход ад Касцяневічаў ляжаць Кастыкі. Адметнасць вёскі ў царкве ў імя 40 пакутнікаў Севасційскіх. Храм падубаваны ў сярэдзіне XVIII ст. Праўда, не скажаш, што помнік настолькі стары, бо вонкі абабіты сучаснай вагонкай. Расказваюць, гэта была ініцыятыва бацюшкі. Царква ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Бацюшку пасля нібыта аштрафавалі за самаўпраўства. Але вяртаць назад нічога не сталі.

З Кастыкаў дарога ляжыць на Камена. Там захаваўся

Варацішын крыж — валун з выявай крыжа. Як помнік эпіграфікі, ён датуецца ХІ-ХІІ стст. Даследчыкі сцвярджаюць, што валун сюды трапіў з ледавіком тысячы гадоў таму з Фінляндыі.

А згодна з народнай легендай, у такі камень Бог ператварыў селяніна, які на Вялікдзень араў поле. Відаць, селянін быў сапраўдным волатам, калі камень атрымаўся большым за два метры вышынёй.

Партызанская зона

Далей едзем на Бягомль. Калі ўязджаеце ў пасёлак (калісьці гэта быў цэнтр асобнага раёна, а сёння ў складзе Докшыцкага раёна), адразу выскокваеце на самалёт ІЛ-14. Гэта ў напамін пра партызанскі аэрадром у часы вайны (хаця канкрэтна гэтая мадэль самалёта з’явілася ўжо ў мірны час). Гэта тады, як наваколле было акупаванае, сюды ляталі савецкія камандзіры. Расказваюць, што немцы неяк сунуліся ў пасёлак, але пратрымаліся нядоўга — зноў іх выбілі партызаны.

Дарэчы,

увесь Бягомль прасякнуты менавіта гісторыяй Вялікай Айчыннай. Тут і Музей народнай славы, і помнік у гонар вызвалення пасёлка ў снежні 1942, калі ён стаў цэнтрам партызанскага краю, і манумент у памяць пра расстраляных мясцовых жыхароў...

На адкрыцці помніка літоўскаму лётчыку Пётр Машэраў абяцаў Бягомлю вялікую будучыню. Не заладзілася, як і з Вілейкай.

Зусім нетыповы помнік архітэктуры — царква Усіх Святых. Нетыповы помнік не толькі для такога скрозь савецкага мястэчка, але і Беларусі ў цэлым. Царква нагадвае армянскія храмы. Большая яе частка разбураная. Побач узводзіцца новы будынак. Праўда, няма пашпарта аб’екта. Ці гэта будзе дом для бацюшкі, ці Дом малітваў?

У пасёлку захаваліся будынак вінакурні і школы (пабудавана ў 1890). У апошнім будынку сёння размяшчаецца Музей народнай славы. А ў колішняй вінакурні — няясна: ніводнай шыльды няма.

Татарскае мястэчка

Па дарозе на Докшыцы дарога ляжыць праз Шунеўку — мемарыял ў памяць пра спаленую вёску разам з жыхарамі. У маі 1943 немцы на машыне падарваліся на партызанскай міне і ў знак помствы спалілі вёску.

Докшыцы захавалі памяць пра прысутнасць татараў у мястэчку. Яны з’явіліся тут толькі ў ХІХ ст. Але,

мяркуючы па перапісах насельніцтва за пошнія два стагоддзі, мусульман тут больш за сотню не было (па дадзеных апошняга перапісу, у горадзе пражывае 17 татараў).

У 1920-х паўстала драўляная мячэць. Безумоўна, яна была не такой велічнай, як у арабскіх краінах. Тым не менш, да сёння ў змененым выглядзе мячэць захавалася на вуліцы Палявой.

Расказваюць, што калі паводле Рыжскай мірнай дамовы Докшыцы адышлі ў склад Польшчы, бягомльскія мусульмане, што засталіся пад саветамі, пазбавіліся магчымасці хаваць сваіх родных на докшыцкім мізары (татарскія могілкі). Толькі ў 1939 такая магчымасць вярнулася.

У горадзе захаваліся два праваслаўныя храмы: Пакроўскай царква (1903) і царква Яна Багаслова (1863). У апошняй, праўда, размяшчаецца Дом рамёстваў.

Тут дзейнічае і касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Ён паўстаў у 1990-х. Чым прыцягвае, дык сваім убранствам і ўладкаванасцю тэрыторыі. А яшчэ каменнымі крыжамі вакол храма. Пры касцёле дзейнічае мужчынскі кляштар капуцынаў.

У Докшыцах бярэ пачатак рака Бярэзіна. Да вытоку можна пад’ехаць. Толькі нічога запамінальнага. У іншым месцы раёна, дарэчы, пачынаецца яшчэ і рака Вілія.

Даўгінава Змітрака Бядулі

З Докшыц кіруемся на Даўгінава. Зноў Вілейскі раён. Яшчэ не так даўно гэта было яўрэйскае мястэчка (згодна з апошнім перапісам насельніцтва, ніводзін чалавек не вызнае сябе такім).

Тут жыла цётка будучага пісьменніка Змітрака Бядулі (Самуіл Плаўнік). Яго адправілі вучыцца ў мясцовы ешыбот (школа рабінаў) пасля пачатковай яўрэйскай школы.

Але праз паўгода ён перавёўся ў Ілью. Пазней у Даўгінава наведваўся ў бібліятэку, дзе кнігі дазвалялі браць дамоў. У адзін з прыходаў пазнаёміўся з Вульфам Сосенскім. Вульф быў чытачом «Нашай Нівы». Ён і пазнаёміў з газетай Плаўніка. А пасля напісаў пра здольнага хлопца ў рэдакцыю. У 10-м нумары за 1910 у «Паштовай скрынцы» чытаем: «Ваш пясняр, калі можа пісаць беларускія вершы, — няхай прышле, будуць добрыя — ахвотна надрукуем». Так адкрыўся талент пісьменніка. Пра прысутнасць Плаўніка ў Даўгінаве нагадвае сціплы памятны знак.

Вялізны касцёл Св. Станіслава. Яго пабудавалі за дзесяцігоддзе да паўстання Каліноўскага. Шкада, што ў вясковыя храмы бывае цяжка трапіць, бо яны замкнёныя. Безумоўна, могуць жа нешта скрасці несумленныя людзі, але як тады ахвяраваць турыстам на дзейнасць касцёла? Застаецца толькі шукаць ксяндза ў мястэчку.

Ад касцёла заўважны будынак з чырвонай цэглы. Адны сцвярджаюць, што гэта сінагога, іншыя — ешыбот. Як бы не было сто гадоў таму, сёння тут паветкі.

Калі верыць месцічам, у Даўгінаве сем могілак. Каталіцкія, праваслаўныя, яўрэйскія, пахаванне польскіх жаўнераў... Побач з яўрэйскімі знаходзіцца былы буданак лазні. Яго прызначэнне выдаюць зафарбаваныя вокны з тоўстага «бутэлечнага» шкла. Гэта за савецкім часам. А яшчэ раней тут праводзілі рытуальнае амыванне яўрэяў перад пахаваннем.

У мястэчку дзейнічае царква Святой Тройцы (1870).

Што яшчэ паглядзець па дарозе

Вілейка — камень Пілсудскага; крыж з пахавання паўстанцаў Каліноўскага з вёскі Мільча (на тэрыторыі Раённых электрычных сетак).

Камайск (перад Докшыцамі) — царква Святога прарока Ільі (1800).

Докшыцы — пахаванне польскіх жаўнераў; яўрэйскія могілкі; флігель ад сядзібы Мікульскіх.

Сэрвач (пасля Даўгінава) — рэшткі сядзібы Козел-Паклеўскіх; родавая капліца на могілках.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?