Жывая трансляцыя з Кіева:

І яшчэ адна:

22.06

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і Германіі дамовіліся ў чацвер з прэзідэнтам Украіны пра «гатоўнасць да датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, якія будуць праводзіцца ў гэтым годзе». Гэтыя прапановы цяпер аналізуе ўкраінская апазіцыя.

Ён таксама дадаў, што дамоўлена пра «гатоўнасць стварыць урад нацыянальнага адзінства ў бліжэйшыя 10 дзён, і да змены канстытуцыі да лета гэтага года». Туск перасцярог, аднак, што цяжка гэтыя дамоўленасці з Януковічам разглядаець сур'ёзна. «Досвед паказвае, што забавязальніцтвы, якія бярэ на сябе ўкраінская адміністрацыя, рэдка выконваюцца», — адзначыў ён.

21.12

Самаабарона Майдану просіць у кіянаў квадракоптары і дроны, каб выяўляць снайпераў

20.55

Цітушкі зламалі сківіцу паўабаронцу кіеўскага «Дынама»

20.53

У Львове гарэлі казармы «Беркута»

20.01

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў «качкай» паведамленні аб тым, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч нібыта папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі.

«Гэта «качка», гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна», — сказаў Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь».

На пытанне, ці глядзіць Пуцін відэатрансляцыю падзей у Кіеве, якую ў гэтыя дні паказваюць усе сусветныя каналы, Пяскоў адказаў: «Пуцін у меншай ступені бачыць кадры (з Кіева) — у яго цяпер няма часу глядзець тэлевізар. Шмат у чым ён атрымлівае інфармацыю з розных каналаў».

19.56

Журналісты высветлілі, што яднае сілавікоў і цітушак

Байцы, якія стралялі ў людзей У Кіеве, і цітушкі носяць на рукавах жоўтыя стужкі, або іншыя апазнавальныя прыкметы.

19.28

Колькасць загінулых у Кіеве за тры дні вырасла да 67

19.18

Еўрапейскі саюз вырашыў увесці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых ва ўжыванні неверагоднага гвалту ва Украіне. Пра гэта заявілі кіраўнікі Еўрасаюза падчас сустрэчы ў Брусэлі.

19.07

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па просьбе прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча адпраўляе ў Кіеў амбудсмена Уладзіміра Лукіна ў якасці пасярэдніка на перамовах з апазіцыяй.

Пра гэта паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на заяву прэс - сакратара расейскага лідэра Дзмітрыя Пяскова.

«Па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Пуціна з прэзідэнтам Януковічам, падчас якой прэзідэнт Украіны прапанаваў кіраўніку расійскай дзяржавы накіраваць у Кіеў расійскага прадстаўніка для ўдзелу ў перамоўным працэсе з апазіцыяй як пасярэдніка», — сказаў Пяскоў.

18.56

Мэр Львова: Самаабарона спыніла спробу правакатараў атакаваць расійскае консульства

18.33

20 хвілін таму ў вагоны селі першыя пасажыры. Аднавіць працу метро распарадзіўся мэр Кіева, які заявіў аб выхадзе з Партыі рэгіёнаў прэзідэнта Януковіча.

18.31

Афіцыйны дзяржаўны тэлеканал УТ-1 спыніў звычайныя перадачы і ўключыў жывую трансляцыю з Майдану.

18.17

Міністры выйшлі з Адміністрацыі прэзідэнта ад Януковіча са змрочнымі тварамі. Адмовіліся ад запланаванай сустрэчы з прэсай, паведамляе «Украінская праўда».

Нагадаем, сёння міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і Германіі сустракаліся з прэзідэнтам Украіны, каб абмеркаваць шляхі выхаду з крызіснай сітуацыі ў краіне.

17.07

Кіраўнік МУС Украіны: Праваахоўнікам выдадзеная баявая зброя

16.28

10 дэпутатаў ВР ад Партыі рэгіёнаў перайшлі на бок пратэстоўцаў

16.17

У інтэрнэце з'явілася відэа расстрэлу бяззбройных паўстанцаў снайперамі

16.11

Закарпацкія сілавікі перайшлі на бок Майдану

16.09

Пад Днепрапятроўскам людзі леглі на рэйкі, каб не пусціць на Кіеў цягнік з дэсантнкамі

15.45

Калона дэсантнікаў на шляху ў Кіеў трапіла ў ДТЗ, загінулі тры чалавекі

14:09

фота Еўраньюс

фота Еўраньюс

14:00

Забітыя на Майдане

twitter.com/euromaidan

twitter.com/euromaidan

13:55

Віталь Клічко: Сёння — вырашальны дзень

13:50

Забітыя на Майдане дэманстранты загінулі ад адзіночных кулявых раненняў

13:25

СМІ: Сёння за раніцу на Майдане ў Кіеве загінулі 25 чалавек

13:20

Прэм'ер Мядзведзеў: Не хочацца, каб аб уладу ва Украіне выціралі ногі 

Снайпер стрэліў медыку ў шыю, фота з твітара Еўрамайдана

Снайпер стрэліў медыку ў шыю, фота з твітара Еўрамайдана

13:12

«Улада, якая дае загады страляць з аўтаматаў па няўзброеных людзях, не можа быць легітымнай», напісаў у сваім твітары лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук.

12:57

Апазіцыя заклікае грамадзян пакуль не штурмаваць Вярхоўную Раду

Тут а 16-й па Мінску можа адбыцца пасяджэнне. Пра гэта заявіў Аляксандр Турчынаў са сцэны Майдана.

Паводле яго слоў, некалькі дэпутатаў ініцыююць пасяджэнне ў чацвер «для адмены дыктатарскіх паўнамоцтваў Януковіча».

«Мы падтрымліваем гэта і просім грамадзян не штурмаваць будынак парламента. Мы павінны даць гарантыі бяспекі дэпутатам, якія сёння прыйдуць туды», — заявіў Турчынаў.

Паводле яго слоў, перш за ўсё гэта датычыцца дэпутатаў Партыі рэгіёнаў, якія хочуць падтрымаць рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі 2004 года.

12:38

Ланцуг міліцыі адступае да Кабміна

twitter.com/euromaidan

twitter.com/euromaidan

12:32

З Грушэўскага знялі кардон сілавікоў, мітынгоўшчыкі падыходзяць да Мастацкага музея.

12:28

Палонныя ў Кіеве, twitter.com/euromaidan

Палонныя ў Кіеве, twitter.com/euromaidan

12:25

Твітар Еўрамайдана паведамляе, што сёння, што загінула 15 чалавек у Кіеве.

12:12

У цэнтры Кіева міністр замежных спраў Польшчы Радэк Сікорскі фатаграфуе снайпера з боку Януковіча.

Замежныя міністры адмянілі сустрэчу з Януковічам.

Палац Януковіча, выгляд ззаду, фота з твітара Радаслава Сікорскага

Палац Януковіча, выгляд ззаду, фота з твітара Радаслава Сікорскага

фота з твітара Радаслава Сікорскага

фота з твітара Радаслава Сікорскага

12:10

40 вагонаў з вайскоўцамі накіроўваюцца ў Кіеў

12:04

На Майдане Незалежнасці заклікаюць людзей заставацца ў перыметры і не выходзіць за межы барыкадаў.

Пра гэта абвяшчаецца са сцэны. «Сотнікі, забярыце людзей, арганізуйце адступленне. Вяртайцеся ў перыметр», — абвяшчаецца са сцэны.

«Беркут сцягвае цяжкую тэхніку ў ВР. Вяртаемся да барыкадаў, за барыкады не выходзім».

12:01

У Януковіча прапануюць падпісаць Канстытуцыйную дамову

Каб павысіць давер паміж палітычнымі сіламі Украіны, можна падпісаць канстытуцыйную дамову. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў у інтэрв'ю еўрапейскім выданням, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле яго слоў, гэты дакумент можа ўтрымліваць асноўныя прынцыповыя палажэнні, якія павінны быць адлюстраваны ў Канстытуцыі і выразныя абавязацельствы бакоў. А пасля падпісання дамову можна зацвердзіць пастановай Вярхоўнай Рады, выказаў здагадку Клюеў.

Ён адзначыў, што Віктар Януковіч гатовы ісці на сустрэчу патрабаванням апазіцыі, таму падтрымлівае перамовы па ўнясенні канстытуцыйных зменаў і скарачэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

11:57

Твітар Еўрамайдана прыводзіць фотаздымак, на якім ляжаць трупы каля гатэля «Казацкі» ў Кіеве, і паведамляе, што іх ужо дзевяць. Шэсць з іх забітыя стрэламі ў шыю.

11:54

«Я бачыў, як супрацоўнік міліцыі плача», — паведамляе карэспандэнт тэлеканала Дождь Цімур Олеўскі.

Святар вядзе захопленага міліцыянера, twitter.com/euromaidan

11:45

Ідзе эвакуацыя супрацоўнікаў урада з будынка Кабміна

Захопленыя ў палон супрацоўнікі УВ, twitter.com/euromaidan

Захопленыя ў палон супрацоўнікі УВ, twitter.com/euromaidan

11:40

Мітынгоўцы актыўна прыбіраюць смецце з Майдана Незалежнасці і выкарыстоўваюць яго для ўмацавання барыкадаў.

Вялікая колькасць мітынгоўцаў курсіруе ад Майдана да вуліцы Грушэўскага з металічнымі шчытамі, драўлянымі паддонамі і грудай камянёў.

Са сцэны Майдана абвяшчаюць пра ўмацаванне кардонаў барыкадаў на ранейшых майданаўскіх пазіцыях.

Таксама мітынгоўцы вярнуліся на вуліцу Грушэўскага і аднаўляюць барыкады. Іх каля 1500.

Твітар Еўрамайдана паведамляе, што ў гатэлі «Украіна» знаходзяцца чатыры забітыя: у галаву і сэрца.

11:29

Імклівае разгортванне падзей у Кіеве: са сцэны Майдану заклікалі не ісці далей за Жаўтневы палац, умацоўваць барыкады.

ДАІ, якая блакавала цэнтр Кіева, некуды знікла

11:28

Дэманстранты зноў занялі палац «Украінскі дом». Сілы, верныя Януковічу, збеглі стуль у бок Вярхоўнай Рады.

Вярхоўная Рада эвакуюецца, праваахаронцы стуль адступаюць у бок метро «Арсенальная».

Прынамсі дзесяць чалавек загінулі ў баі сёння ўранку, некалькі соцень параненыя. Каля 30 байцоў з сілаў Януковіча трапілі ў палон, перадае тэлеканал «Інтэр».

Пратэстоўцы пагасілі полымя ў будынку Кансерваторыі. Там месціцца медпункт Майдану. Уранку яго падпалілі. На Майдане знаходзяцца каля 40 тысяч дэманстрантаў.

Дзясяткі параненых дастаўлены ў шпіталь, які разгорнуты ў Міхаўлаўскім залатаверхім манастыры.

Вуліца Інстытуцкая, twitter.com/euromaidan

Вуліца Інстытуцкая, twitter.com/euromaidan

11:01

«Марыінскі парк пусты. Я не вельмі разумею, што адбываецца, але пакуль гэта выглядае вельмі жутка, яны да нечага рыхтуюцца», — напісаў некалькі хвілін таму (10:55) у сваім твітары вядомы кіеўскі журналіст Мустафа Наем.

Твітар Еўрамайдана паведамляе, што Раду эвакуююць.

10:56

На Інстытуцкай у Кіеве, twitter.com/euromaidan

На Інстытуцкай у Кіеве, twitter.com/euromaidan

10:50

«Беркут» подбегам пакідае Грушэўскага

twitter.com/euromaidan

twitter.com/euromaidan

10:28

У Кіеве мітынгоўцы занялі Кастрычніцкі палац і пайшлі ў наступ арганізаванымі калонамі

Перад Кастрычніцкім палацам, twitter.com/euromaidan

twitter.com/euromaidan

twitter.com/euromaidan

Reuters

Reuters

З боку Еўрапейскай плошчы, twitter.com/euromaidan

З боку Еўрапейскай плошчы, twitter.com/euromaidan

10:18

Супрацьтанкавыя гарматы на вуліцах Львова

10:01

У Хмяльніцкім спалілі будынак СБУ

09:55

На Майдане заявілі, што схапілі снайпера

У трансляцыі «Грамадскага ТБ» прагучала пра новую «эскалацыю» на Майдане. Аднак каля 08:20 у гучнамоўнік заявілі, што «Беркут» сыходзіць з Кастрычніцкага палаца.

Таксама паведамляецца, што тэрмінова патрэбныя вогнетушыцелі, пустыя бутэлькі, а таксама гучнамоўнікі з батарэйкамі да іх.

Акрамя таго, кіяўлян заклікаюць прыносіць чырвоны перац і чорны перац.

Reuters

Reuters

Reuters

Reuters

09:10

На Майдан працягваюць прыбываць людзі

Да шэрагаў удзельнікаў Еўрамайдана далучыліся людзі, якія ўначы прыбылі трыма аўтобусамі са Львова.

У сваю чаргу сакратар Данецкага гарсавета Сяргей Багачоў заявіў, што Партыя рэгіёнаў адпраўляе сваіх актывістаў на Кіеў.

Цягам ночы, нягледзячы на перамір'е, на барыкадах Майдана не сціхалі агні, выбухі, стрэлы зброі і феерверкаў, з боку сілавікоў актывістаў актыўна палівалі вадой. Каля 7 гадзін раніцы з боку «Беркута» на барыкады да мітынгоўцаў паляцеў «кактэйль Молатава», на што актывісты адказалі брукоўкай.

09:09

З пачатку сутычак, 18 лютага, у Кіеве памерлі 28 чалавек

Па стане на 06:00 раніцы 20 лютага па медыцынскую дапамогу да хуткіх і ў бальніцы звярнуліся 445 чалавек, з іх 287 шпіталізаваныя.

08:25

«Перамір'е ва Украіне можа захоўвацца, але ў рэшце рэшт уладам неабходна рухацца да стварэння ўрада згоды, хай нават часовага.

Гэта адкрые шлях да справядлівых і свабодных выбараў, каб воля ўкраінскага народа была правільна выказана, без таго хаосу, які мы бачылі на вуліцах», — заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Ён не згодны, што крызіс ва Украіне з'яўляецца адлюстраваннем супрацьстаяння Вашынгтона і Масквы. «Мы не разглядаем гэта як шахматную дошку часоў халоднай вайны, на якой мы супрацьстаім Расіі», — дадаў Абама.

08:10

У ноч на 20 лютага пад Лубнамі на Палтаўшчыне мясцовыя жыхары спынілі тры аўтобусы з «цітушкамі», якія рушылі ў бок Кіева.

У салонах аўтобусаў сядзела каля 80 маладых хлопцаў спартовага целаскладу. З сабой яны везлі драўляныя палкі і каскі. Аўтобусы з «цітушкамі» адправілі назад, у Данецк.

07:40

Сёння а 10-й ранку па беларускім часе адновяцца перамовы паміж Януковічам і апазіцыяй. Гэта будзе ўжо сёмая сустрэча бакоў.

Апісваючы ўчорашні раўнд перамоваў, журналіст Мустафа Найем адзначыў, што Віктар Януковіч катэгарычна адмаўляецца казаць аб сваёй адстаўцы і ўдзеле ў перамовах ЕС ці ЗША. Апазіцыя са свайго боку адмаўляецца ад прапановы Віктара Януковіча аб удзеле ў перамовах Расіі.

Reuters

Reuters

07:35

Пасольства Вялікабрытаніі ў Украіне часова закрытае для наведвальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўстановы на сайце амбасады.

07:30

Улады Украіны гатовыя абмяркоўваць з апазіцыяй стварэнне сумеснага ўрада і правядзенне канстытуцыйнай рэформы, але ставіць пытанне аб датэрміновых выбарах прэзідэнта было б няправільна. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Леанід Кажара у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.

Reuters

Reuters

07:10

Дом прафсаюзаў у цэнтры Кіева выгарэў дашчэнту, перадае УНІАН. На другім паверсе будынка, дзе яшчэ на днях размяшчаўся Штаб нацыянальнага супраціву, не заставалася нічога «жывога»: абгарэлыя сцены, падлога, столь, адсутнічаюць вокны.

07:01

Абама: Мэтай украінскіх уладаў павінны быць свабодныя выбары

06:45

На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шаўрон МУС Расіі

Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.

06:20

У Чаркаскай вобласці актывісты спалілі аўтобус, які вёз у Кіеў «цітушак»

06:10

ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да ўкраінскіх чыноўнікаў

Забарона на выдачу віз тычыцца прыкладна дваццаці высокапастаўленых прадстаўнікоў ўкраінскага ўрада і іншых асоб, , заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік дзярждэпартамента.

«Мы палічылі іх адказнымі за загады, якія вядуць да парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій», - сказаў суразмоўца, перадае РІА Навіны.

«Калі сітуацыя будзе ўрэгулявана - уведзеныя санкцыі зварачальныя. Калі ж усё будзе дрэнна, ёсць іншыя крокі, якія мы можам зрабіць у бліжэйшыя дні ў цеснай каардынацыі з ЕС», - дадаў ён.

Reuters

Reuters

06:00

Нягледзячы на часовае перамір'е, заключанае прэзідэнтам Украіны Віктар Януковічам і апазіцыйнымі лідарамі, «Правы сектар» працягнуў у начы сваю актыўнасць, маладзёны з бітамі штурмавалі ў Кіеве Дзіснянскую адміністрацыю.

Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Ярош адвергнуў перамір'е і заклікаў да акцыі «прымусу праваахоўнікаў да міру».

01:15

Яцанюк заявіў аб часовым міры

00:03

Пуцін заклікаў Меркель падтрымаць Януковіча ў барацьбе з «экстрэмістамі»

00.00

У Барыспалі актывісты разнеслі шэсць аўтобусаў з крымскімі наёмнікамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0