Жывая трансляцыя з Кіева:
І яшчэ адна:
22.06
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і Германіі дамовіліся ў чацвер з прэзідэнтам Украіны пра «гатоўнасць да датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, якія будуць праводзіцца ў гэтым годзе». Гэтыя прапановы цяпер аналізуе ўкраінская апазіцыя.
Ён таксама дадаў, што дамоўлена пра «гатоўнасць стварыць урад нацыянальнага адзінства ў бліжэйшыя 10 дзён, і да змены канстытуцыі да лета гэтага года». Туск перасцярог, аднак, што цяжка гэтыя дамоўленасці з Януковічам разглядаець сур'ёзна. «Досвед паказвае, што забавязальніцтвы, якія бярэ на сябе ўкраінская адміністрацыя, рэдка выконваюцца», — адзначыў ён.
21.12
Самаабарона Майдану просіць у кіянаў квадракоптары і дроны, каб выяўляць снайпераў
20.55
Цітушкі зламалі сківіцу паўабаронцу кіеўскага «Дынама»
20.53
У Львове гарэлі казармы «Беркута»
20.01
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў «качкай» паведамленні аб тым, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч нібыта папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі.
«Гэта «качка», гэта інфармацыйная партызаншчына, інфармацыйная вайна», — сказаў Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь».
На пытанне, ці глядзіць Пуцін відэатрансляцыю падзей у Кіеве, якую ў гэтыя дні паказваюць усе сусветныя каналы, Пяскоў адказаў: «Пуцін у меншай ступені бачыць кадры (з Кіева) — у яго цяпер няма часу глядзець тэлевізар. Шмат у чым ён атрымлівае інфармацыю з розных каналаў».
19.56
Журналісты высветлілі, што яднае сілавікоў і цітушак
Байцы, якія стралялі ў людзей У Кіеве, і цітушкі носяць на рукавах жоўтыя стужкі, або іншыя апазнавальныя прыкметы.
19.28
Колькасць загінулых у Кіеве за тры дні вырасла да 67
19.18
Еўрапейскі саюз вырашыў увесці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых ва ўжыванні неверагоднага гвалту ва Украіне. Пра гэта заявілі кіраўнікі Еўрасаюза падчас сустрэчы ў Брусэлі.
19.07
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па просьбе прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча адпраўляе ў Кіеў амбудсмена Уладзіміра Лукіна ў якасці пасярэдніка на перамовах з апазіцыяй.
Пра гэта паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на заяву прэс - сакратара расейскага лідэра Дзмітрыя Пяскова.
«Па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Пуціна з прэзідэнтам Януковічам, падчас якой прэзідэнт Украіны прапанаваў кіраўніку расійскай дзяржавы накіраваць у Кіеў расійскага прадстаўніка для ўдзелу ў перамоўным працэсе з апазіцыяй як пасярэдніка», — сказаў Пяскоў.
18.56
Мэр Львова: Самаабарона спыніла спробу правакатараў атакаваць расійскае консульства
18.33
20 хвілін таму ў вагоны селі першыя пасажыры. Аднавіць працу метро распарадзіўся мэр Кіева, які заявіў аб выхадзе з Партыі рэгіёнаў прэзідэнта Януковіча.
18.31
Афіцыйны дзяржаўны тэлеканал УТ-1 спыніў звычайныя перадачы і ўключыў жывую трансляцыю з Майдану.
18.17
Міністры выйшлі з Адміністрацыі прэзідэнта ад Януковіча са змрочнымі тварамі. Адмовіліся ад запланаванай сустрэчы з прэсай, паведамляе «Украінская праўда».
Нагадаем, сёння міністры замежных спраў Польшчы, Францыі і Германіі сустракаліся з прэзідэнтам Украіны, каб абмеркаваць шляхі выхаду з крызіснай сітуацыі ў краіне.
17.07
Кіраўнік МУС Украіны: Праваахоўнікам выдадзеная баявая зброя
16.28
10 дэпутатаў ВР ад Партыі рэгіёнаў перайшлі на бок пратэстоўцаў
16.17
У інтэрнэце з'явілася відэа расстрэлу бяззбройных паўстанцаў снайперамі
16.11
Закарпацкія сілавікі перайшлі на бок Майдану
16.09
Пад Днепрапятроўскам людзі леглі на рэйкі, каб не пусціць на Кіеў цягнік з дэсантнкамі
15.45
Калона дэсантнікаў на шляху ў Кіеў трапіла ў ДТЗ, загінулі тры чалавекі
14:09
фота Еўраньюс
14:00
Забітыя на Майдане
twitter.com/euromaidan
13:55
Віталь Клічко: Сёння — вырашальны дзень
13:50
Забітыя на Майдане дэманстранты загінулі ад адзіночных кулявых раненняў
13:25
СМІ: Сёння за раніцу на Майдане ў Кіеве загінулі 25 чалавек
13:20
Прэм'ер Мядзведзеў: Не хочацца, каб аб уладу ва Украіне выціралі ногі
Снайпер стрэліў медыку ў шыю, фота з твітара Еўрамайдана
13:12
«Улада, якая дае загады страляць з аўтаматаў па няўзброеных людзях, не можа быць легітымнай», напісаў у сваім твітары лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук.
12:57
Апазіцыя заклікае грамадзян пакуль не штурмаваць Вярхоўную Раду
Тут а 16-й па Мінску можа адбыцца пасяджэнне. Пра гэта заявіў Аляксандр Турчынаў са сцэны Майдана.
Паводле яго слоў, некалькі дэпутатаў ініцыююць пасяджэнне ў чацвер «для адмены дыктатарскіх паўнамоцтваў Януковіча».
«Мы падтрымліваем гэта і просім грамадзян не штурмаваць будынак парламента. Мы павінны даць гарантыі бяспекі дэпутатам, якія сёння прыйдуць туды», — заявіў Турчынаў.
Паводле яго слоў, перш за ўсё гэта датычыцца дэпутатаў Партыі рэгіёнаў, якія хочуць падтрымаць рашэнне аб вяртанні да Канстытуцыі 2004 года.
12:38
Ланцуг міліцыі адступае да Кабміна
twitter.com/euromaidan
12:32
З Грушэўскага знялі кардон сілавікоў, мітынгоўшчыкі падыходзяць да Мастацкага музея.
12:28
Палонныя ў Кіеве, twitter.com/euromaidan
12:25
Твітар Еўрамайдана паведамляе, што сёння, што загінула 15 чалавек у Кіеве.
12:12
У цэнтры Кіева міністр замежных спраў Польшчы Радэк Сікорскі фатаграфуе снайпера з боку Януковіча.
Замежныя міністры адмянілі сустрэчу з Януковічам.
Палац Януковіча, выгляд ззаду, фота з твітара Радаслава Сікорскага
фота з твітара Радаслава Сікорскага
12:10
40 вагонаў з вайскоўцамі накіроўваюцца ў Кіеў
12:04
На Майдане Незалежнасці заклікаюць людзей заставацца ў перыметры і не выходзіць за межы барыкадаў.
Пра гэта абвяшчаецца са сцэны. «Сотнікі, забярыце людзей, арганізуйце адступленне. Вяртайцеся ў перыметр», — абвяшчаецца са сцэны.
«Беркут сцягвае цяжкую тэхніку ў ВР. Вяртаемся да барыкадаў, за барыкады не выходзім».
12:01
У Януковіча прапануюць падпісаць Канстытуцыйную дамову
Каб павысіць давер паміж палітычнымі сіламі Украіны, можна падпісаць канстытуцыйную дамову. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў у інтэрв'ю еўрапейскім выданням, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Паводле яго слоў, гэты дакумент можа ўтрымліваць асноўныя прынцыповыя палажэнні, якія павінны быць адлюстраваны ў Канстытуцыі і выразныя абавязацельствы бакоў. А пасля падпісання дамову можна зацвердзіць пастановай Вярхоўнай Рады, выказаў здагадку Клюеў.
Ён адзначыў, што Віктар Януковіч гатовы ісці на сустрэчу патрабаванням апазіцыі, таму падтрымлівае перамовы па ўнясенні канстытуцыйных зменаў і скарачэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
11:57
Твітар Еўрамайдана прыводзіць фотаздымак, на якім ляжаць трупы каля гатэля «Казацкі» ў Кіеве, і паведамляе, што іх ужо дзевяць. Шэсць з іх забітыя стрэламі ў шыю.
11:54
«Я бачыў, як супрацоўнік міліцыі плача», — паведамляе карэспандэнт тэлеканала Дождь Цімур Олеўскі.
Святар вядзе захопленага міліцыянера, twitter.com/euromaidan
11:45
Ідзе эвакуацыя супрацоўнікаў урада з будынка Кабміна
Захопленыя ў палон супрацоўнікі УВ, twitter.com/euromaidan
11:40
Мітынгоўцы актыўна прыбіраюць смецце з Майдана Незалежнасці і выкарыстоўваюць яго для ўмацавання барыкадаў.
Вялікая колькасць мітынгоўцаў курсіруе ад Майдана да вуліцы Грушэўскага з металічнымі шчытамі, драўлянымі паддонамі і грудай камянёў.
Са сцэны Майдана абвяшчаюць пра ўмацаванне кардонаў барыкадаў на ранейшых майданаўскіх пазіцыях.
Таксама мітынгоўцы вярнуліся на вуліцу Грушэўскага і аднаўляюць барыкады. Іх каля 1500.
Твітар Еўрамайдана паведамляе, што ў гатэлі «Украіна» знаходзяцца чатыры забітыя: у галаву і сэрца.
11:29
Імклівае разгортванне падзей у Кіеве: са сцэны Майдану заклікалі не ісці далей за Жаўтневы палац, умацоўваць барыкады.
ДАІ, якая блакавала цэнтр Кіева, некуды знікла
11:28
Дэманстранты зноў занялі палац «Украінскі дом». Сілы, верныя Януковічу, збеглі стуль у бок Вярхоўнай Рады.
Вярхоўная Рада эвакуюецца, праваахаронцы стуль адступаюць у бок метро «Арсенальная».
Прынамсі дзесяць чалавек загінулі ў баі сёння ўранку, некалькі соцень параненыя. Каля 30 байцоў з сілаў Януковіча трапілі ў палон, перадае тэлеканал «Інтэр».
Пратэстоўцы пагасілі полымя ў будынку Кансерваторыі. Там месціцца медпункт Майдану. Уранку яго падпалілі. На Майдане знаходзяцца каля 40 тысяч дэманстрантаў.
Дзясяткі параненых дастаўлены ў шпіталь, які разгорнуты ў Міхаўлаўскім залатаверхім манастыры.
Вуліца Інстытуцкая, twitter.com/euromaidan
11:01
«Марыінскі парк пусты. Я не вельмі разумею, што адбываецца, але пакуль гэта выглядае вельмі жутка, яны да нечага рыхтуюцца», — напісаў некалькі хвілін таму (10:55) у сваім твітары вядомы кіеўскі журналіст Мустафа Наем.
Твітар Еўрамайдана паведамляе, што Раду эвакуююць.
10:56
На Інстытуцкай у Кіеве, twitter.com/euromaidan
10:50
«Беркут» подбегам пакідае Грушэўскага
twitter.com/euromaidan
10:28
У Кіеве мітынгоўцы занялі Кастрычніцкі палац і пайшлі ў наступ арганізаванымі калонамі
Перад Кастрычніцкім палацам, twitter.com/euromaidan
twitter.com/euromaidan
Reuters
З боку Еўрапейскай плошчы, twitter.com/euromaidan
10:18
Супрацьтанкавыя гарматы на вуліцах Львова
10:01
У Хмяльніцкім спалілі будынак СБУ
09:55
На Майдане заявілі, што схапілі снайпера
У трансляцыі «Грамадскага ТБ» прагучала пра новую «эскалацыю» на Майдане. Аднак каля 08:20 у гучнамоўнік заявілі, што «Беркут» сыходзіць з Кастрычніцкага палаца.
Таксама паведамляецца, што тэрмінова патрэбныя вогнетушыцелі, пустыя бутэлькі, а таксама гучнамоўнікі з батарэйкамі да іх.
Акрамя таго, кіяўлян заклікаюць прыносіць чырвоны перац і чорны перац.
Reuters
Reuters
09:10
На Майдан працягваюць прыбываць людзі
Да шэрагаў удзельнікаў Еўрамайдана далучыліся людзі, якія ўначы прыбылі трыма аўтобусамі са Львова.
У сваю чаргу сакратар Данецкага гарсавета Сяргей Багачоў заявіў, што Партыя рэгіёнаў адпраўляе сваіх актывістаў на Кіеў.
Цягам ночы, нягледзячы на перамір'е, на барыкадах Майдана не сціхалі агні, выбухі, стрэлы зброі і феерверкаў, з боку сілавікоў актывістаў актыўна палівалі вадой. Каля 7 гадзін раніцы з боку «Беркута» на барыкады да мітынгоўцаў паляцеў «кактэйль Молатава», на што актывісты адказалі брукоўкай.
09:09
З пачатку сутычак, 18 лютага, у Кіеве памерлі 28 чалавек
Па стане на 06:00 раніцы 20 лютага па медыцынскую дапамогу да хуткіх і ў бальніцы звярнуліся 445 чалавек, з іх 287 шпіталізаваныя.
08:25
«Перамір'е ва Украіне можа захоўвацца, але ў рэшце рэшт уладам неабходна рухацца да стварэння ўрада згоды, хай нават часовага.
Гэта адкрые шлях да справядлівых і свабодных выбараў, каб воля ўкраінскага народа была правільна выказана, без таго хаосу, які мы бачылі на вуліцах», — заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.
Ён не згодны, што крызіс ва Украіне з'яўляецца адлюстраваннем супрацьстаяння Вашынгтона і Масквы. «Мы не разглядаем гэта як шахматную дошку часоў халоднай вайны, на якой мы супрацьстаім Расіі», — дадаў Абама.
08:10
У ноч на 20 лютага пад Лубнамі на Палтаўшчыне мясцовыя жыхары спынілі тры аўтобусы з «цітушкамі», якія рушылі ў бок Кіева.
У салонах аўтобусаў сядзела каля 80 маладых хлопцаў спартовага целаскладу. З сабой яны везлі драўляныя палкі і каскі. Аўтобусы з «цітушкамі» адправілі назад, у Данецк.
07:40
Сёння а 10-й ранку па беларускім часе адновяцца перамовы паміж Януковічам і апазіцыяй. Гэта будзе ўжо сёмая сустрэча бакоў.
Апісваючы ўчорашні раўнд перамоваў, журналіст Мустафа Найем адзначыў, што Віктар Януковіч катэгарычна адмаўляецца казаць аб сваёй адстаўцы і ўдзеле ў перамовах ЕС ці ЗША. Апазіцыя са свайго боку адмаўляецца ад прапановы Віктара Януковіча аб удзеле ў перамовах Расіі.
Reuters
07:35
Пасольства Вялікабрытаніі ў Украіне часова закрытае для наведвальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўстановы на сайце амбасады.
07:30
Улады Украіны гатовыя абмяркоўваць з апазіцыяй стварэнне сумеснага ўрада і правядзенне канстытуцыйнай рэформы, але ставіць пытанне аб датэрміновых выбарах прэзідэнта было б няправільна. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Леанід Кажара у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.
Reuters
07:10
Дом прафсаюзаў у цэнтры Кіева выгарэў дашчэнту, перадае УНІАН. На другім паверсе будынка, дзе яшчэ на днях размяшчаўся Штаб нацыянальнага супраціву, не заставалася нічога «жывога»: абгарэлыя сцены, падлога, столь, адсутнічаюць вокны.
07:01
Абама: Мэтай украінскіх уладаў павінны быць свабодныя выбары
На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шаўрон МУС Расіі
Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.
06:20
У Чаркаскай вобласці актывісты спалілі аўтобус, які вёз у Кіеў «цітушак»
06:10
ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да ўкраінскіх чыноўнікаў
Забарона на выдачу віз тычыцца прыкладна дваццаці высокапастаўленых прадстаўнікоў ўкраінскага ўрада і іншых асоб, , заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік дзярждэпартамента.
«Мы палічылі іх адказнымі за загады, якія вядуць да парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій», - сказаў суразмоўца, перадае РІА Навіны.
«Калі сітуацыя будзе ўрэгулявана - уведзеныя санкцыі зварачальныя. Калі ж усё будзе дрэнна, ёсць іншыя крокі, якія мы можам зрабіць у бліжэйшыя дні ў цеснай каардынацыі з ЕС», - дадаў ён.
Reuters
06:00
Нягледзячы на часовае перамір'е, заключанае прэзідэнтам Украіны Віктар Януковічам і апазіцыйнымі лідарамі, «Правы сектар» працягнуў у начы сваю актыўнасць, маладзёны з бітамі штурмавалі ў Кіеве Дзіснянскую адміністрацыю.
Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Ярош адвергнуў перамір'е і заклікаў да акцыі «прымусу праваахоўнікаў да міру».
01:15
Яцанюк заявіў аб часовым міры
00:03
Пуцін заклікаў Меркель падтрымаць Януковіча ў барацьбе з «экстрэмістамі»
00.00