Курултай крымскататарскага народа, які сабраўся на пазачарговую сесію ў Бахчысараі, прыняў пастанову аб стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. 212 дэлегатаў курултая з 217 зарэгістраваных у зале прынялі пастанову «Аб рэалізацыі крымскататарскім народам права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай тэрыторыі ў Крыме».
«Абвясціць аб пачатку палітычных і прававых працэдур адносна стварэння нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа на яго гістарычнай радзіме — у Крыме. Даручыць меджліса крымскататарскага народа ўвайсці ў адносіны з міжнароднымі арганізацыямі — ААН, Радай Еўропы, ЕС, АБСЕ, АІС (арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва), парламентамі і ўрадамі дзяржаў па ўсіх пытаннях забеспячэння права крымскататарскага народа на самавызначэнне ў форме нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі на яго гістарычнай радзіме», — гаворыцца ў пастанове.
Таксама курултай звярнуўся ў ААН, Раду Еўропы, ЕС, АБСЕ, АІС, да народаў, парламентаў і ўрадаў дзяржаў з заклікам падтрымаць права крымскататарскага народа на самавызначэнне ў форме нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі на яго гістарычнай радзіме — у Крыме».
Курултай у Бехчысараі адбыўся 29 сакавіка.