фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Былы галоўны архітэктар Мінска Мікалай Уласюк распавёў TUT.BY, што 20 жніўня напісаў заяву аб звальненні. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька яе падпісаў. З 21 жніўня абавязкі старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама выконвае першы намеснік Уладзімір Куршын.
Калі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў прапанаваў Уласюку заняць вакантную пасаду галоўнага архітэктара абласнога цэнтра, ён пагадзіўся: кажа, што добра ведае горад і яго праблемы. Акрамя таго, уласнага жылля ў Мінску ва Уласюка няма.
Пакуль невядома, хто зойме пасаду галоўнага архітэктара сталіцы.
Мікалай Уласюк прапанаваў на разгляд старшыні Мінгарвыканкама дзве кандыдатуры, адмовіўшыся назваць іх імёны. Пры гэтым прапанаваў падзяліць адміністрацыйныя функцыі старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама з функцыямі галоўнага архітэктара горада.
Суразмоўца крытыкуе сябе як галоўнага архітэктара за, магчыма, недастаткова зладжаную працу па ўзаемадзеянні горада і камітэта, лічачы сябе «ў большай ступені творчым чалавекам, чым адміністратарам»:
Сваёй заслугай на пасадзе галоўнага архітэктара ён лічыць новыя падыходы, якія ўключылі ў праект генеральнага плана сталіцы. (Яго прадставяць Лукашэнку ў канцы гэтага года).
План прапануе перагледзець функцыі спальных раёнаў. Сёння жыхары мікрараёнаў не заўсёды могуць знайсці працу або адпачыць побач з домам. Яны вымушаныя ездзіць у цэнтр. З-за гэтага ў тым ліку ўзрастае нагрузка на грамадскі транспарт. Новы план дазваляе насыціць «спальнікі» ўстановамі, прадпрыемствамі і месцамі, якіх не хапае мясцовым жыхарам.