У Мінску ў раёне вуліцы Еўфрасінні Полацкай у выніку ДТЗ перакулілася маршрутка.
Пра гэта паведаміла прэс-афіцэр ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.
«Сёння ў 9.30 на вуліцы Еўфрасінні Полацкай кіроўца легкавога аўтамабіля KIA, рухаючыся з боку вуліцы Прытыцкага ў напрамку Адоеўскага, паводле папярэдніх звестак, не саступіў дарогу маршрутцы ГАЗ №1134 «Акадэмія навук — Малінаўка».
У выніку сутыкнення маршрутку падкінула ўверх, яна перакулілася і ўпала на Fiat, якім кіравала 35-гадовая грамадзянка», — сказала Алёна Волчак.
У ДАІ адзначылі, што ў ДТЗ пацярпелі трое пасажыраў маршруткі — дзве жанчыны і мужчына. «З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўлены ў медустановы», — дадала прэс-афіцэр.
0
0
0
0
0
0