Тры маленькія карлікавыя ігрункі нарадзіліся ў заапарку Korkeasaari ў Хельсінкі ў лістападзе. Гэта ўнікальная падзея, бо, як правіла, нараджаюцца па два дзіцяці.
Вага аднаго з самых маленькіх прадстаўніц прыматаў у свеце складае сто грам, а нованароджаныя малыя важаць усяго 15 грамаў.
Самка і самец бяруць роўны ўдзел у гадаванні дзяцей. А малыя ўжо актыўна караскаюцца па спінах бацькоў.
Карлікавыя ігрункі жывуць у Паўднёвай Амерыцы, яны селяцца на ўскрайку лесу, па берагах Амазонкі. Большую частку жыцця яны праводзяць на дрэвах.
0
0
0
0
0
0