Пасля 9:15 на праспекце Незалежнасці, верагодна, на з'ездзе з моста, што вядзе з Маскоўскай, здарылася сур'ёзнае ДТЗ.
Еўрарадыё
Еўрарадыё
Мікрааўтобус пратараніў Volkswagen Caddy. Удар быў з левага боку, у кіроўцы-жанчыны пераламаныя ногі. Каб дастаць яе з салона пашкоджанай машыны, давялося падключаць ратавальнікаў з спецінструментам, паведамляе Еўрарадыё.
На ногі жанчыне на месцы наклалі шыны. Пасажыраў, якія былі ў легкавіку, аглядалі медыкі.
Утварыўся моцны затор. Міліцыя з моста прапускае толькі грамадскі транспарт (напрыклад, №100).
На месца аварыі прыехалі некалькі машын МНС, а таксама хуткая.
0
0
0
0
0
0