У Мінску ў студзені—верасні ўстаноўлена 950 чалавек, якія жывуць не па сродках. Пра гэта паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Андрэй Сабалеўскі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

У прыватнасці, у студзені—верасні супрацоўнікі сталічных інспекцый правялі 1,8 тыс. праверак выканання фізічнымі асобамі заканадаўства. У выніку ў бюджэт паступіла Br11,9 млрд, устаноўлена больш за 950 грамадзян, выдаткі якіх не адпавядаюць прыбыткам.

Так, напрыклад, інспекцыя па Ленінскім раёне Мінска прааналізавала інфармацыю ў дачыненні да непрацуючага грамадзяніна. Па наяўных звестках, даходаў ён не меў, пры гэтым здзейсніў куплю аўтамабіля (Br200 млн) і кватэры (Br639 млн). Інспекцыя запатрабавала ў яго дэкларацыю аб даходах і маёмасці, па выніках кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры Br858,9 млн. З сумы перавышэння выдаткаў над даходамі прад'яўлены падаходны падатак у памеры Br103 млн.

Дадзеная сума паступіла ў бюджэт у поўным аб'ёме, інфармаваў кіраўнік інспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?