Тры новыя дывізіі будуць сфармаваныя на заходнім напрамку Расіі ў гэтым годзе, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
tass.ru
Міністр назваў фармаванне трох новых дывізій найважнейшай задачай, аднак не патлумачыў, з чым звязана неабходнасць у новых дывізіях.
Шайгу падкрэсліў, што неабходна не толькі сфармаваць гэтыя дывізіі, але і ўладкаваць месцы пастаяннай дыслакацыі, у прыватнасці, стварыць адпаведныя палігоны, месцы захоўвання тэхнікі і пражывання асабовага складу.
Раней Шайгу паведамляў, што ў 2015 годзе ў Заходняй вайсковай акрузе (ЗВА) былі створаны каля 30 злучэнняў і вайсковых часцей. Таксама ў мінулым годзе ў ЗВА была створана новая 1-я танкавая армія, штаб якой размешчаны ў Падмаскоўі.
0
0
0
0
0
0