Кампанія Wargaming, асноўным уладальнікам якой з'яўляецца беларус Віктар Кіслы, закрыла амерыканскае падраздзяленне па выпуску мабільных гульняў WG Cells, пішуць «Ведомости».
Галаўны офіс стваральнікаў World of Tanks знаходзіцца на Кіпры, у Мінску размешчаны найбуйнейшы офіс кампаніі, дзе на пачатак года працавала каля 2 тыс. чалавек. Паводле інфармацыі расійскага выдання, утрымліваць офіс у Сіэтле стала занадта дорага. Там працавала 64 чалавекі.
0
0
0
0
0
0