Уважлівы глядач можа заўважыць у фотаздымках некаторыя дзіўныя рэчы. Напрыклад на здымку, дзе Дзяніс сядзіць у рэстаране папулярнай сеткі хуткага харчавання, у яго на галаве знаходзіцца аксэсуар з рэкламай іншай папулярнай сеткі хуткага харчавання. Таксама цікава пазначаны некаторыя геалакацыі — на здымку з сур'ёзным выглядам твару пазначана лакацыя — Генеральнай пракуратуры.
Верагодна, гэты флэшмоб з'яўлецца рэакцыяй на шматлікую групоўку мінскіх фуд-блогераў.
Часопіс «Таймер» існаваў у Мінску ў 2012-2015 гадах. Некаторыя матэрыялы выдання мелі шырокі розгалас у чытачоў. Напрыклад гэты.