Інцыдэнт адбыўся днём 15 лютага. Хуткую выклікалі мінакі, якія заўважылі чалавека, які ляжаў у гурбе, піша УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аказалася, што двое мужчын пасля распіцця спіртнога «адпачывалі»: адзін у гурбе, другі — недалёка на лаўцы. Да прыбыцця медыкаў яны ўжо былі ў прытомнасці і ад прапанаванай дапамогі адмовіліся. Але потым адзін з іх пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, прыставаць да работнікаў хуткай, спрабуючы высветліць, хто іх выклікаў. «Разборкі» ён зладзіў ля аўтамабіля з боку кіроўцы, пры гэтым адламаў ветравы абцякальнік.

Тады медыкі выклікалі міліцыю. Дэбашыры ўцяклі з месца здарэння да прыбыцця патруля. У дадзены момант адзін з іх, 1968 года нараджэння, затрыманы і дастаўлены ў спецыялізаваны ізалятар. Складзены адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0