Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Самалёт прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
president.gov.by
Ля трапа самалёта Лукашэнку сустрэлі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Юрый Філатаў.
0
0
0
0
0
0