Нацыянальны банк Беларусі 1 снежня ўводзіць у абарачэнне памятную банкноту «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20.000 рублёў накладам 3.000 штук. Яе выпуск прысвечаны 20-годдзю стварэння галоўнай банкаўскай установы краіны,
гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» выраблена на аснове дваццацітысячнай купюры, што знаходзіцца ў абарачэнні, шляхам прыпрэсоўкі на вялікае купоннае поле банкноты галаграмы з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991–2011.

Памятная банкнота змешчана ў спецыяльную ўпакоўку-буклет. На яе пярэднім баку размешчаны надпісы: НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, НБРБ і элементы архітэктурнага афармлення будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, скрозь якія праглядаецца выява дваццацітысячнай купюры.

На ўнутраным баку ўпакоўкі, фон якой запоўнены тымі ж элементамі архітэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ са змешчанай у яго памятнай банкнотай.

Упакоўка-буклет разам з памятнай банкнотай укладваюцца ў аформлены ў падобным з буклетам стылі падарачны канверт.

Выпушчаная ў абарачэнне памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20.000 рублёў з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?