Ва Узбекістане вынесены прысуд тром мясцовым жыхаркам, якіх абвінавацілі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі суседняга Таджыкістана. Жанчыны прызнаныя вінаватымі і па артыкуле «здрада дзяржаве» асуджаныя да 14 гадоў турмы.

Асуджаныя з’яўляюцца жыхаркамі Сурхандар’інскай вобласці (рэгіёна, размешчанага на мяжы з Таджыкістанам).

Паводле звестак следства, яны за ўзнагароджанне перадавалі таджыкскім спецслужбам «звесткі аб вайсковых частках, аб’ектах органаў бяспекі і праваахоўных структурах Узбекістана».

Адна з асуджаных, Кіма Худаярава прызналася, што перадала спецслужбам Таджыкістана «фатаграфіі УУС і пракуратуры Сарыасійскага і Узунскага раёнаў».

За апошнія гады, як паведамлялася раней, ва Узбекістане і Таджыкістане былі асуджаныя дзясяткі людзей, абвінавачаных у сувязях са спецслужбамі суседняй дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?