Справа за разбой (ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса) распачата Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 23-гадовагамінчука-электрагазазваршчыка. Ён раней быў асуджаны за рабаванні і крадзяжы.

Днём 12 лістапада 13-гадовы хлопчык, вяртаючыся са школы, зайшоў у пад’езд свайго дома, што па вуліцы Філімонава.

Незнаёмы дагнаў школьніка, накінуў яму на шыю скураны рэмень і ўзяўся душыць, пры гэтым прыгразіў, што калі той будзе крычаць — заб’е.

Даведаўшыся, што бацькоў няма дома, злачынец запатрабаваў весці да кватэры.

Увайшоўшы ў кватэру, ён адпусціў ахвяру, загадаў аддаць усе грошы і золата.
Пры гэтым увесь час паўтараў, што калі яго патрабаванні не будуць выконвацца, ён заб’е хлопчыка.
Дзіця аддало бацькоўскія зберажэнні і каштоўнасці. Кошт скрадзенага — 105 млн. рублёў.

Акрамя грошай, нажывай сталі 22 залатыя вырабы. Пакідаючы кватэру, злачынец забраў у дзіцяці мабільны тэлефон, а яму загадаў сядзець у ваннай.

Аператыўнікам крымінальнага вышуку ГУУС і Партызанскага РУУС спатрэбіліся суткі, каб усталяваць асобу нападніка.
Затрыманы ён быў у адным з казіно, дзе прайграваў выкрадзеныя грошы.

Злачынец паведаміў, што шэсць гадоў назад жыў у доме, дзе здзейсніў напад, і ведаў пра заможнасць пацярпелых. За разбой яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?