Польскі каталіцкі рух «Youth Crusade» асудзіў фотасесію тэнісісткі Агнешкі Радванскай для амерыканскага часопіса ESPN Magazine.

Чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу польская тэнісістка Агнешка Радванска трапіла ў няласку ва ўласнай краіне. Пасля здымкі для «Body Issue», дадатку ESPN Magazine, каталіцкая арганізацыя «Youth Crusade» асудзіла спартсменку за смелыя фатаграфіі, назваўшы яе паводзіны «амаральнымі».

Здымкі ў дадатку «Body Issue» прадугледжвае пэўную ступень аголенасці спартоўца, для каталога выбіраюцца некалькі атлетаў, якія вызначыліся ў апошніх сезонах.

Здымка для «Body Issue» лічыцца прэстыжным бонусам у свеце спартыўнага глянцу.

Каментароў ад самой Радванскай пакуль не было, характэрна, што Агнешка пазіцыянуе сябе, як ўзорная каталічка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?