«Аказваецца, Віктар Януковіч краў не толькі грошы і маёмасць ўкраінскіх грамадзян. Ён краў гісторыю ўкраінскага народа, — піша ў сваім блогу на «Укранскай праўдзе» журналіст Дмытро Гнап. — Сёння ноччу байцы самаабароны, Правага сектара і актывісты Аўтамайдану паказалі мне сховішча каштоўных кніг у рэзідэнцыі Міжгор'е.
Убачанае шакавала. Януковіч умудрыўся выкрасці дыяменты ўкраінскага пісьменства.
І кінуў старажытную бібліятэку, ратуючыся ад гневу людзей.
У прыватнасці,
сярод многіх старажытных кніг — «Апостал» Івана Фёдарава. Гэта першая ўкраінская кніга. З яе пачалося ўкраінскае кнігадрукаванне. Скрасці «Апостал» — усё адно, што скрасці Сафійскі сабор.
Тое, што перада мной арыгінал, пацвярджалася навуковай даведкай Музея кнігі і кнігадрукавання Украіны», — піша журналіст.
Але якім чынам нацыянальны скарб апынуўся ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы? «Магчыма, такім чынам да Януковіча спрабаваў падлізацца вядомы кніжны злодзей — экс-міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік», — лічыць Гнап.
Таксама, паводле яго словаў, у кнігасховішчы Міжгор'я былі іншыя рэдкія кнігі ад XVI—XVII ст.