12 сакавіка пажарныя прыехалі па выкліку на вуліцы Панчанкі, 78, дзе гарэла кватэра. Калі пажар патушылі, выратавальнікі выяўвілі сляды ўзлому ўваходных дзвярэй і падпал жытла.
Гаспадары заявілі, што зніклі калекцыі сярэбраных манет, залатых ювелірных упрыгожанняў, буйная сума ў валюце.
У той жа дзень затрымалі падазраванага. І завялі крымінальную справу за крадзеж.
«Падчас першапачатковых следчых дзеянняў затрыманы прызнаўся адносна крадзяжу, паказаў месца, дзе ляжалі скрадзеныя каштоўнасці. Узгаранне кватэры патлумачыў уласнай неасцярожнасцю, звязанай з курэннем, — заявіў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. — Аднак у следчых ёсць падставы лічыць, што падазраваны шляхам падпалу спрабаваў схаваць сляды свайго незаконнага знаходжання ў чужой кватэры».
У адносінах да мінчука заведзена яшчэ адна справа — за наўмыснае знішчэнне маёмасці. Ён знаходзіцца пад вартай. Праводзяцца праверкі, устанаўліваецца дакладная сума шкоды.
Гаспадары кватэры ў 2011 годзе паставілі аўтаномныя пажарныя апавяшвальнікі. Але пры аглядзе кватэры пажарныя выявілі, што апавяшчальнікі былі кімсьці знятыя.