Назіраючы за падзеямі ў Крыме, жыхары Літвы не пачуваюцца ў бяспецы. 87% жыхароў вялікіх гарадоў ўпэўненыя, што Расія зноў можа спрабаваць акупаваць Літву ці нейкую яе частку.

Як сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага 18—20 сакавіка паводле заказу часопіса Veidas кампаніяй Prime consulting, гэтая пагроза, на думку большасці гараджан Літвы, цалкам рэальная.

У тое, што Расія прадстаўляе для Літвы якую-небудзь пагрозу, не вераць крыху больш за 8% жыхароў вялікіх гарадоў. Яны перакананыя, што Літву абараняе НАТА і таму знаходзіцца ў поўнай бяспецы.

Апытанне таксама паказала, што жыхары Літвы адназначна не падтрымліваюць палітыку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны.

Дзеянні Расіі ў Крыме не падтрымліваюць 78,2 % літоўцаў.

З іншага боку, Расію падтрымаць у гэтых адносінах схільна таксама немалая колькасць жыхароў Літвы — прыкладна кожны пяты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?