Аб гэтым заявіў экс-міністр замежных справаў Балгарыі і заснавальнік Атлантычнага клуба ў краіне Саламон Пасі.

«Калі ў Захаду не будзе адэкватнай рэакцыі, то мы можам чакаць новых дзеянняў з боку Пуціна ў дачыненні да іншых частак Украіны, Прыднястроўя, а таксама і жамчужыны ў яго кароне — Паўночнага полюса», — дадаў Пасі. На пытанне, ці можа выпадак у Косаве разглядацца як прэцэдэнт у дачыненні да Крыма, Саламон Пасі заявіў, што «адзінае агульнае паміж Крымам і Косавам тое, што яны пачынаюцца з літары К».

«У Косаве адзін этнас ратавалі ад генацыду, знішчэння і прымусовай дэпартацыі, ён быў атакаваны вар'ятам-дыктатарам. У Крыме не было нічога такога. Умяшанне ў Косава было падтрыманае НАТО, ЕС і дзясяткамі краін усяго свету, а ў Крыме аднабаковае ўмяшанне Расіі адбылося без міжнароднай падтрымкі», — падкрэсліў Пасі.

Ён заявіў, што ўведзеныя ЕС санкцыі на пэўных асоб у Расіі — «палавіністыя і сімвалічныя». І нагадаў, што агульная палітыка ЕС залежыць ад «ахвяравання Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі адносінамі з Расіяй».

Паводле яго словаў, анексія Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў 2008 годзе нічога не змяніла ў адносінах паміж НАТО і Расіяй, але Захад спалохаўся і не запрасіў Грузію ўступіць у НАТО. За гэтую памылку мы расплачваемся сёння, падкрэсліў Пасі.

Без пашырэння НАТО шэраг зон Балтыйскага рэгіёна, Балкан або Чорнага мора чакаў бы лёс Крыма, заявіў Саламон Пасі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?