У Цэнтрвыбаркаме Украіны стоячы і апладысментамі віталі кіраўніка выбарчай камісіі №62, якая прывезла пратаколы аб галасаванні з Данбаса.
Таццяна Кана прывезла пратакол з пгт Старабешава Данецкай вобласці.
Яна распавяла, як праходзілі выбары ў іх акрузе.
«Прыйшла «народная рэспубліка» і сказала, што выбараў у нашай акрузе не будзе. А мы сказалі — будуць. І яны адбыліся», — распавяла Кана.
Яна таксама распавяла, як члены камісіі дабіраліся ў Кіеў.
«А як даводзілася, так і дабіраліся. Дзе лесам, дзе полем, а часам і дарогай. Але везлі пратаколы, каб здаць, каб нарэшце ў нас быў кіраўнік дзяржавы. Ехалі мікрааўтобусам ў суправаджэнні. Страшна было, вельмі», — распавяла старшыня камісіі.
0
0
0
0
0
0